Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  
 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 3031  


 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Як будуць сустракаць Новы год палітвязні Клімаў, Севярынец і Статкевіч?
12:13, 30/12/2005

Сустракаць Новы год маладзёвы лідар Павал Севярынец і старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) Мікола Статкевіч будуць у калёніі-пасяленьні. Дэпутат Вярхоўнага Савету 13 скліканьня Андрэй Клімаў спадзяецца, што на сьвята будзе разам зь сям’ёй у Менску. Апазыцыйныя палітыкі адбываюць пакараньне ў розных месцах за арганізацыю вулічных акцый: Павал Севярынец – на Полаччыне, Мікалай Статкевіч – у Баранавічах, Андрэй Клімаў – у Крупках. Ці атрымаюць палітвязьні нейкія ільготы на сьвяточныя дні?

Як паведамляе “Радыё Свабода”, Мікола Статкевіч пераведзены на хатні рэжым. Сьвяточныя дні ён правядзе ў Баранавічах.

“Намесьнік начальніка ўстановы наведаў мяне на працы і паведаміў, што, паколькі ў нас зараз напружаная абстаноўка, уводзяць дадатковыя абмежаваньні да мяне. Пад падпіску былі даведзеныя наступныя рэчы: забаронена кіраваць аўтамабілем; акрамя штодзённай рэгістрацыі і забароны пакідаць кватэру было загадана а 10-й вечара тэлефанаваць з хатняга тэлефона дзяжурнаму, каб той з вызначальніка пераканаўся, што я дома; мяне папярэдзілі, што праверку могуць праводзіць у любы час сутак”, -- распавёў Мікола Статкевіч “Радыё Свабода”.

Палітвязень за навагоднім сталом будзе разам са сваім бацькам і жонкай, якая прыедзе да яго ў Баранавічы.

Андрэй Клімаў спадзяецца сустрэць Новы год дома ў Менску. Андрэя ў сьнежні не адпускалі наведваць сваю сям’ю, ня гледзячы на тое, што заканадаўствам яму гарантаваны адпачынак раз на месяц.

Павал Севярынец будзе ў вёсцы Малое Сітна, дзе ён адбывае пакараньне. Новы год ён сустрэне разам са сваімі сябрамі. Маці Паўла нагатавала яму любімых пірагоў, а бацька напісаў верш. Сёньня ён атрымае гэтую перадачу поштай. Там яшчэ й цёплыя рэчы і ня толькі навагоднія падарункі. Справа ў тым, што 30 сьнежня Паўлу споўніцца 29 гадоў.

Усе палітвязьні атрымліваюць вялікую колькасьць віншавальных паштовак не толькі ад беларускіх грамадзянаў, але й з замежжа. Яны кажуць, што гэтая акцыя салідарнасьці ёсьць вялікай маральнай падтрымкай.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: