Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Насустрач Новаму – пад бел-чырвона-белымі сцягамі! 16:34, 01/01/2006, www.zubr-belarus.com
Галоўны сімвал Беларусі – бел-чырвона-белы сцяг – узняўся над беларусамі, якія адзначалі прыход Новага 2006 года у цэнтры Менска. Апоўначы над Кастрычніцкай плошчай актывісты "Зубра" узнялі дзесяць нацыянальных сцягоў. Святочная акцыя выклікала ў грамадзянаў шмат пазітыўных эмоцый. Многія людзі махалі джынсовымі стушкамі і кашулямі.
Удзельнікі акцыі дзеляцца уражаннямі:
- Я заўсёды марыла сустрэць Новы год вось так – з пачуццём свабоды, пачццём упэўненасці ў лепшай будучыні... Таму, калі мы врашлыі сустрэць Новы Год пад нацыянальным беларускім сцягам пасярод сталіцы краіны, я адразу зразумела, што гэта будзе сапраўдным СВЯТАМ. Гэтак і сталася – я замовіла ў 12.00 вельмі важнае для мяне жаданнею І я веру ‘ тое, што калі мы яго загадалі – а разам побач са мной было яшчэ шмат сяброў – я мяркую, у майго жадання стала значна болей шансаў! Навагодняя ноч – чароўная ноч! А поплеч з лепшымі сябрамі пад бел-чырвона-белымі крыламі – гэта сапраўдны пачатак лепшага года жыцця!
- Мне здаецца, усе былі ўражаныя – не толькі тыя, хто рыхтаваўся да гэткага нацыянальна-свядомага святкавання. Да нас далучаліся людзі, далёкія ад палітыкі. Дый пры чым тут палітыка? Новы год – свята дзяцінства, свята мараў. Проста калі ты становішся дарослым, то разумееш, што мары ў жыццё ператвараеш толькі ТЫ. Вось мы і пачалі. У сімвалічную навагоднюю ноч.
Выпадковыя прысутныя далучаліся да актывістаў “Зубра” з радасцю:
- Гэта было нечакана, але вельмі прыгожа. Быць пад зорным навагоднім небам і пад сваім сапраўдным нацыянальным сцягам - гэта дало нейкае пачуцце далучнасці да вялікай нашай нацыі – беларускай. І пачуваць сябе часткай вялікага народа – пашанотна і велічна. Асабліва ў навагоднюю святочную ноч! Я ўпэўнены, што ўсё замоўленае абавязкова спраўдзіцца!