|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
З Новым годам! З новымi галадоўкамi? 12:23, 04/01/2006, Алесь Святланiч, “Народная воля” 16 сакавiка. Аб`яўляе бестэрмiновую галадоўку ваўкавыскi прадпрымальнiк, уладальнiк прыватнага прадпрыемства “Радыётаксi 22222" Мiкалай Аўтуховiч. Ён пратэстуе супраць дзеянняў чыноўнiкаў, у вынiку якiх ён i яго супрацоўнiкi застаюцца без працы. Мiкалая Аўтуховiча выставiлi злосным неплацельшчыкам падаткаў, i яму былi прад`яўлены вялiкiя штрафныя санкцыi. 23 сакавiка. У знак салiдарнасцi да галадоўкi Мiкалая Аўтуховiча далучаюцца яшчэ восем чалавек. 25 сакавiка. Галадае ўжо 12 чалавек. Дзевяць з iх — воiны-iнтэрнацыяналiсты. 1 сакавiка. Аб`яўляе галадоўку журналiстка ваўкавыскай дзяржаўнай газеты “Наш день” Таццяна Мазур. Жанчына з даволi драматычным асабiстым лёсам пратэстуе супраць таго, што мясцовыя чыноўнiкi фактычна выкiнулi на вулiцу яе разам з дзецьмi. 3 красавiка. Да галадоўкi Мiкалая Аўтуховiча далучаецца яшчэ адзiн воiн-iнтэрнацыяналiст Канстанцiн Уланаў. 12 красавiка. З Мiкалаем Аўтуховiчам галадаюць ужо 40 чалавек. Журналiстцы Святлане Кухаравай выклiкалi “хуткую дапамогу”. 15 красавiка. Мiкалай Аўтуховiч, а днём раней i яго сябры завяршылi галадоўку, пасля таго як iм паабяцалi, што падатковая iнспекцыя разблакуе рахунак фiрмы прадпрымальнiка. 25 красавiка. У Калiнкавiчах галадае 50-гадовы ўдзельнiк лiквiдацыi катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, старшы лейтэнант запасу, iнвалiд II групы Васiль Сiлiверст, якi пратэстуе супраць таго, што Мiнiстэрства аховы здароўя не знаходзiць у яго захворваннях i iнвалiднасцi прычыннай сувязi з тым, што ён быў у свой час лiквiдатарам. 25 мая. Сярод чатырох жодзiнскiх галадаючых — маладыя людзi. Сержука Мурашку выключылi з Жодзiнскага полiтэхнiчнага тэхнiкума за ўдзел у акцыi “Чарнобыльскi шлях”. Змiцер Чарткоў на пачатку года быў выключаны з рэжысёрскага факультэта Акадэмii мастацтваў. Алесь Вiнаградаў i Яўген Ваўкавец, актывiсты незарэгiстраванага “Маладога фронту”, трымалi галадоўку ў знак салiдарнасцi. Патрабавалi аднавiць навучанне Мурашкi. 30 мая. Да галадоўкi маладых актывiстаў у Жодзiне далучылiся яшчэ пяць чалавек. 1 чэрвеня. Лiдэр гродзенскiх прадпрымальнiкаў Валерый Леванеўскi, якi адбывае пакаранне ў выпраўленчай калонii № 22 (Iвацэвiцкi раён Брэсцкай вобласцi), аб`явiў галадоўку супраць парушэння яго правоў i законных iнтарэсаў. Асноўнае патрабаванне — адстаўка дзеючага начальнiка Дэпартамента выканання пакаранняў пры МУС. Леванеўскi палiчыў, што менавiта з-за ўказанняў гэтага начальнiка яго скаргi i заявы не разглядаюцца ва ўстаноўленым законам парадку, а многiя з iх наогул не разглядаюцца. Тым часам у iзалятары часовага ўтрымання галадае Мiкалай Статкевiч. 6 чэрвеня. Маладыя людзi ў Жодзiне вырашылi спынiць галадоўку. 9 чэрвеня. 26-ы дзень галадае ў Брэсцкiм следчым iзалятары былы дэпутат Палаты прадстаўнiкоў Сяргей Скрабец, якога абвiнавачваюць паводле двух артыкулаў Крымiнальнага кодэкса. 13 верасня. Сяргей Скрабец аб`явiў другую галадоўку ў мiнскiм следчым iзалятары № 1 у знак пратэсту супраць прад`яўленых супраць яго абвiнавачванняў. У гэты дзень стала вядома, што супраць яго ёсць яшчэ адно абвiнавачванне — незаконны ўдзел у прадпрымальнiцкай дзейнасцi. 20 верасня. Аб`явiлi галадоўку пяць брэсцкiх iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, уладальнiкi маршрутных таксi. Яны пратэстуюць супраць спагнання з iх, як яны палiчылi, незаконнага рэспублiканскага падатковага збору. 15 кастрычнiка. У следчым iзалятары пачаў галадоўку Мiкалай Аўтуховiч. Супраць яго распачата справа паводле часткi 2 артыкула 243 Крымiнальнага кодэкса (ухiленне ад уплаты падаткаў i збораў у асаблiва буйных памерах, хоць паўмесяца таму Прэзiдыум Вышэйшага Гаспадарчага суда Беларусi прызнаў прэтэнзii да прадпрымальнiка неабгрунтаванымi i накiраваў справу на новае расследаванне). 1 лiстапада. Узнавiў галадоўку ў мiнскiм следчым iзалятары Сяргей Скрабец. 13—30 лiстапада. Валерый Леванеўскi галадаў i патрабаваў адхiлiць ад працы начальнiка калонii па рэжымна-аператыўнай працы. 25 снежня. Валерый Леванеўскi узнавiў галадоўку. 27 снежня. Справу Мiкалая Аўтуховiча перадалi ў суд, а яму самому змянiлi меру стрымання на хатнi арышт. ...Такая вось сумная храналогiя. Мiкалай Аўтуховiч галадаў ажно 74 (!) днi, i яго, знясіленага, схуднелага, прывезлi нават не дадому, а ў Ваўкавыскую бальнiцу. “Мiкалай адразу ж папрасiў, каб да яго прыйшоў урач-дыетолаг, аднак таго самага ўрача прыслалi чамусьцi толькi праз суткi, — расказаў карэспандэнту ”Народнай волi" блiзкi сябар Мiкалая Аўтуховiча, Уладзiмiр Асiпенка. — Яму нельга карыстацца мабiльным тэлефонам, нельга размаўляць з журналiстамi... Зараз ён ужо пацiху п`е сокi, аднак, калi я яго ўбачыў, то быў проста шакiраваны знешнiм выглядам сябра. 74 днi нiчога, акрамя вады, ён не прымаў. Адзiнае, што прасiў перадаць Мiкалай Аўтуховiч, дык гэта падзяку ўсiм тым людзям, хто верыў у яго i маральна падтрымлiваў". З Новым годам вас! З новымi галадоўкамi?
1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org. Экспарт навiнаў
|