Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Беларусы ня маюць альтэрнатыўнай інфармацыі 10:36, 04/01/2006
Прэзыдэнцкія выбары 2006 годзе ў Беларусі будуць адбывацца ў значна горшых для дэмакратычных кандыдатаў інфармацыйных варунках, чым гэта было 5 гадоў таму. Мінулы год стаўся надзвычай цяжкім для беларускай незалежнай прэсы. Міністэрства інфармацыі вынесла 160 пісьмовых папярэджваньняў і перапыняла дзейнасьць 25 друкаваных сродкаў масавай інфармацыі.
Газэты дэмакратычнага накірунку былі выключаныя з падпісных каталёгаў, таксама ім адмовілі ў распаўсюджваньні праз шапікі. Улады мэтанакіравана “зачышчалі” інфармацыйную прастору.
«Улады выконвалі гэтую задачу, зачысткі інфармацыйнай прасторы ў Беларусі, 10 гадоў. Тое, што адбывалася ў мінулым годзе лагічны працаг. “Белорусы и рынок” і “Белгазета” – толькі два гэтыя выданьні ўключаныя ў каталёг і змаглі правесьці падпіску. Ні “Наша Ніва”, ні “Народная воля”, ні “БДГ. Деловая газета”, ні "Салідарнасьці" не ўдалося гэта зрабіць. Незалежныя сродкі масавай інфармацыі выціснутыя ў рэзэрвацыю, дзе іх уздзеяньне на грамадства недастатковае. Зрэшты існавала меркаваньне, што да выбараў прыдзем увогуле без незалежнай прэсы і грамадзкіх арганізацыяў. Самыя горшыя прагнозы не апраўдаліся. Існуе каля 20 незалежных выданьняў. У іх велмі жорсткія ўмовы распаўсюду, але яны маюць чытача. У большасьці гэта регіянальная прэса. Ім прасьцей арганізаваць распаўсюд уласнымі сродкамі. А республіканскія выданьні шукаюць іншыя формы, напрыклад, праз інтернет, распаўсюд на некамерцыйнай аснове. Выданьне газэт у Беларусі – гэта ўжо ня бізнэс, а грамадзкая пазіцыя», - заявіў юрыст Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец Польскаму Радыё.