Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 56 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Экспэрт: «Танны газ — як наркотык для беларускай эканомікі»
10:28, 05/01/2006

Аглядальніца штотыднёвіка “Белорусы и рынок” Тацяна Манёнак лічыць, што ў газавай вайне абедзьве краіны, Украіна і Расея, захавалі твар. Украіна, адрозна ад Беларусі, ня цалкам залежыць ад паставак расейскага газу — амаль палову яна атрымлівае зь Сярэдняй Азіі, а таксама частку газу здабывае сама. Але трэба мець на ўвазе, што ўвесь газ паступае праз расейскую тэрыторыю.

“Рэч у тым, што расейскі бок пагадзіўся даць магчымасьць для транзыту гэтага газу з краінаў Сярэдняй Азіі. Гэта туркмэнскі і казахстанскі газ. Гэты газ больш танны. І калі гэты аб’ём сярэднеазіяцкага газу нейкім чынам разбавіць расейскім газам, коштам 230 даляраў, то і атрымліваецца на выхадзе 95. Рэч у тым, што гэты канфлікт трэба было ўжо вырашыць неяк і Ўкраіне, і Расеі”, -- паведаміла экспэрт для “Радыё Свабода”.

Паводле Тацяны Манёнак, расейскія ўлады спадзяваліся прымусіць Украіну капітуляваць, але яны не разьлічвалі, што газавая вайна ўзмацніць антырасейскія настроі.

“Гэта будзе нейкі штуршок да больш сур’ёзных рынкавых пераўтварэньняў ва Ўкраіне. Таму што танны газ пэўным чынам разбэшчвае, дае магчымасьць адкласьці рэформы ў эканоміцы. Мы бачым гэта па Беларусі. Танны газ — як наркотык для беларускай эканомікі, і савецкая эканоміка амаль што захавалася ў Беларусі. Украіна, эканоміка яе будзе разьвівацца больш хуткімі тэмпамі”, -- лічыць Таццяна Манёнак.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: