Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 56 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Міліцыя спрабуе спыніць збор подпісаў
16:00, 05/01/2006

Сёньня ў Менску міліцыя заявіла сябрам ініцыятыўнай групы кандыдата ў прэзідэнты ад дэмакратычных сілаў Аляксандра Мілінкевіча, што яны павінны мець дазвол Менскага гарвыканкаму на збор подпісаў у грамадзкіх месцах — згодна з рашэньнем гарвыканкаму ад 3 студзеня. У Менгарвыканкаме і гарадзкой управе міліцыі пакуль не пацьвярджаюць, што такое рашэньне ёсьць.

Інцыдэнт адбыўся ля будынку ЦУМу, дзе сябры ініцыятыўнай групы Аляксандра Мілінкевіча паставілі стол, партрэты свайго кандыдата і вялі збор подпісаў у ягоную падтрымку. У гэтым месцы яны зьбіраюць подпісы ня першы дзень.

Як паведаміў “Радыё Свабода” сябра ініцыятыўнай групы Алег Жлутка, напрыклад, учора за тры гадзіны за Мілінкевіча падпісаліся 45 чалавек. Сёньня да зборшчыкаў падышоў міліцыянт Васіль Люшкевіч, запатрабаваў дакумэнты і заявіў, што яны ня маюць права тут знаходзіцца згодна з новым рашэньнем гарадзкіх уладаў:

“Згодна з рашэньнем Менгарвыканкаму ад 3 студзеня 2006 году павінен быць дазвол, каб займацца тут каля ЦУМу, у грамадзкіх месцах гандлем, распаўсюдам — на ўсялякую дзейнасьць павінен быць дазвол”, -- паведаміў міліцыянт “Радыё Свабода”.

Міліцыянт ня змог паказаць дакумэнт, на які ён спасылаўся, а сказаў толькі, што дзейнічае на загад вышэйшага кіраўніцтва. Нягледзячы на інцыдэнт, людзі працягвалі ставіць свае подпісы:

Кіраўнік прэсавай службы гарадзкой міліцыі Алег Сьлепчанка паведаміў “Свабодзе”, што яму нічога пра такое распараджэньне не вядома. Прэсавы сакратар Менскага гарвыканкаму Алена Аўрынская таксама нічога пра такое рашэньне ня ведае. На афіцыйным інтэрнэт-сайце выканкаму яно не апублікаванае. Кіраўнік юрыдычнай службы штабу Аляксандра Мілінкевіча Ўладзімер Лабковіч заявіў, што ён цяпер высьвятляе сытуацыю, але мяркуе, што калі і зьявілася такое рашэньне гарвыканкаму, якое абавязвае зборшчыкаў подпісаў зьвяртацца па дазвол мясцовых уладаў, то яно ня можа дзейнічаць, бо супярэчыць Выбарчаму кодэксу.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: