Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 56 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У Польшчы пачынаецца люстрацыя журналістаў
14:20, 05/01/2006

Пры шэрагу рэгіянальных філіяў Саюзу польскіх журналістаў ствараюцца адмысловыя камісіі, якія будуць высьвятляць, ці супрацоўнічалі мясцовыя журналісты з камуністычнымі спэцслужбамі.

Як паведамляе «Радыё Свабода», камісія пры кракаўскай філіі Саюзу польскіх журналістаў мае намер зьвярнуцца ў Інстытут нацыянальнай памяці, дзе захоўваюцца архіўныя матар’ялы камуністычных спэцслужбаў з просьбай паведаміць, хто з мясцовых журналістаў з гэтымі спэцслужбамі супрацоўнічаў – іхныя імёны будуць апублікаваныя.

Напярэдадні Барбара Немец - адна з былых кракаўскіх актывістак “Салідарнасьці” знайшла ў матар’ялах справы, што мелі на яе спэцслужбы, імёны двух журналістаў, якія цяпер актыўна працуюць у вядучых мэдыях.

“Гэтыя людзі мелі 17 гадоў, каб прызнацца ў тым, што яны зрабілі і пазбавіцца ад гэтага цяжару, але таксама і ад таго, што яны дагэтуль застаюцца закладнікамі афіцэраў, якія іх вербавалі”, - сказала спадарыня Немец «Радыё Свабода».

Чалавек ня можа працаваць у мэдыях, калі ў мінулым быў “стукачом” і не прызнаўся ў гэтым - лічаць у Кракаве і таму першая камісія была створаная менавіта тут.

Асаблівая ўвага будзе зьвернутая на тых журналістаў, якія ў часе ваеннага становішча ў адмысловых камісіях разам з вайскоўцамі, супрацоўнікамі спэцслужбаў і камуністамі займаліся чысткамі - вырашалі, можа той ці іншы журналіст далей працаваць у мэдыях. Тады па палітычных матывах працу згубілі тысячы журналістаў, якія былі зьвязаныя з “Салідарнасьцю”.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: