Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 56 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



ЗША заклапочаны вынікам фармаваньня выбарчых камісіяў
10:10, 05/01/2006

Амэрыканскі пасол у Беларусі Джордж Крол правёў у Дзярждэпартамэнце брыфінг на тэму “Падрыхтоўка да выбараў прэзыдэнта ў Рэспубліцы Беларусь”. "Выбарчыя камісіі, нават у адпаведнасьці зь беларускім заканадаўствам, павінны быць адкрытыя для ўсіх членаў беларускага грамадзтва. Як правіла, выбарчыя камісіі такімі не зьяўляюцца. Члены камісіі заўсёды выбіраюцца ўладамі, выражаюць правілы ўлады, і там няма людзей, якія прадстаўляюць іншыя палітычныя партыі", -- заявіў спадар Крол падчас брыфінгу. Амбасадар адзначыў, што шмат разоў зьвяртаў увагу афіцыйных асобаў Беларусі, што выбары павінны быць свабоднымі і справядлівымі.

Як паведамляе “Радыё Свабода”, падчас брыфінгу Джордж Крол адзначыў, што падтрымка альтэрнатыўных кандыдатаў насельніцтвам будзе шмат у чым залежаць ад таго, наколькі насельніцтва паінфармаванае пра іх пазыцыю і праграму.

“Сытуацыя ў Беларусі вельмі складаная для папулярызацыі любых альтэрнатыўных поглядаў. Тэлевізія, радыё і большасьць друкаваных мэдыяў знаходзяцца ў руках уладных ворганаў. Мы бачым прыкметы супрацоўніцтва паміж палітычнымі сіламі ў Беларусі. Застаецца невядомым, ці здолеюць яны і ці будуць мець магчымасьці распрацаваць пазыцыю і давесьці яе да масаў”, – сказаў амбасадар.

Карэспандэнты пацікавіліся меркаваньнем амбасадара, ці не спэцыяльна для перасьледу апазыцыі пад час выбараў створаны ў Беларусі новы закон “Аб дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь”?

Паводле амбасадара Крола, калі гаворка ідзе пра прыклады з грамадзка-палітычнага жыцьця, улады не тлумачаць, як закон будзе інтэрпрэтавацца.

“Закон застаецца адкрытым да інтэрпрэтацыі ўладнымі структурамі, якія пакідаюць за сабой права вызначаць, што дыскрэдытуе краіну, і што зьяўляецца хлусьлівай інфармацыяй. Калі тое, што беларусы гавораць не адпавядае таму, што гавораць афіцыйныя крыніцы, тады, умоўна кажучы, людзі могуць падпасьці пад артыкул. Але ніхто дакладна гэтага ня ведае, бо няма ясных інструкцый. А чалавек, які прадстаўляе гэты закон, старшыня беларускага КДБ, кажа, што “людзі зразумеюць закон у патрэбны час”. І мы, і Эўрапейскі Зьвяз жорстка выказаліся па гэтым законе. Гэты закон надзвычай рэпрэсіўны, і выкліча страх перад выказваньнем сваіх поглядаў”, -- адзначыў Джордж Крол.

Амбасадар Крол таксама прыгадаў існуючы закон пра дыскрэдытацыю прэзыдэнта, які таксама адкрыты да інтэрпрэтацыі. Ён прывёў у прыклад публікацыю карыкатур на прэзыдэнта, якія ў ЗША ёсьць формай вольнага выказваньня погляду, а ў Беларусі могуць быць інтэрпрэтаваныя як дыскрэдытацыя краіны. “У Беларусі ўжо зараз перасьледуюцца карыкатурысты”, – сказаў амбасадар Крол.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: