Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У прэсавы цэнтр Хартыі’97 працягваюць прыходзіць лісты ад студэнтаў, якія сведчаць аб тым, што навучэнцаў беларускіх ВНУ прымушаюць падпісвацца за вылучэнне Аляксандра Лукашэнкі кандыдатам ў прэзідэнты. «У навінах сайту ўжо пісалася пра тое, што студэнтаў хімічнага факультэта Белдзяржуніверсітэта прымушаюць падпісвацца за Лукашэнку. Тое ж самае адбываецца і на ўсіх факультэтах БДУ. Штораніцы перад кожным іспытам студэнтаў абавязваюць ставіць за гэтага кандыдата. Пры гэтым нават непатрэбныя пашпарты студэнтаў, бо ўсе дадзеныя маюцца ў дэканатах. Падобнае адбывалася сёння на матыматычным, гістарычным, эканамічным, філасофскім, філалагічным, журналістыцы і іншых факультэтах. Тое ж самае тычыцца і інтэрнатаў. Ці законна гэта? Ян, студэнт 3 курса БДУ”, -- такой вось ліст мы атрымалі сёння па электроннай пошце.