Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Польскі прэм’ер-міністар сустракаецца з Аляксандрам Мілінкевічам 10:29, 06/01/2006
Сёньня прэм’ер-міністар Польшчы Казімеж Марцінкевіч накіроўваецца на Беласточчыну, дзе сустрэнецца з прадстаўнікамі беларускай меншасьці, а таксама з прэтэндэнтам на пасаду прэзыдэнта Беларусі ад аб’яднанай апазыцыі Аляксандрам Мілінкевічам, паведаміла “Радыё Свабода”.
Казімеж Марцінкевіч разам з дэлегацыяй высокапастаўленых дзяржаўных чыноўнікаў ў першай палове дня возьме ўдзел у вялікім спатканьні з уладамі Падляшша, прадстаўнікамі рэлігійных аб’яднаньняў, кіраўнікамі арганізацыяў нацыянальных меншасьцяў рэгіёну, культурніцкіх установаў ды іншымі.
Потым – і гэта пазначана ў праграме знаходжаньня польскага прэм’ера на Беласточчыне асобным пунктам – адбудзецца сустрэча Казімежа Марцінкевіча з актывістамі Беларускага Саюзу ў Польшчы – арганізацыі беларускай меншасьці, якая актыўна выступае за дэмакратычныя перамены ў Беларусі.
Ня менш важнай, але ўжо для беларускіх дэмакратычных сілаў, будзе і сустрэча прэм’ер-міністра Польшчы Казімежа Марцінкевіча з Аляксандрам Мілінкевічам, якая адбудзецца таксама ў Беластоку апоўдні.
Польскі прэм’ер яшчэ раней некалькі разоў заяўляў, што ягоная краіна будзе падтрымліваць дэмакратычныя перамены ў сваіх усходніх суседзяў.