Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У апошнія дні мінулага года ў інтэрнэце з’явіўся новы сайт www.polszcza.com, які з’яўляецца самай новай распрацоўкай Цэнтра грамадзянскай адукацыі Польшча-Беларусь. Сайт быў створаны для беларусаў, якія цікавяцца польскай праблематыкай.
На сайце чытачу прадстаўлена сітуацыя ў Польшчы, дасягненні рыначных пераўтварэнняў, грамадзянскай супольнасці. Сайт www.polszcza.com з’яўляецца беларускамоўным і толькі часам там могуць з’явіцца абвесткі на іншай мове. Яго стварэнне стала магчымым дзякуючы фінансаванню Міністэрства замежных спраў Польшчы, а таксама дапамозе Фонда Конрада Адэнауэра, паведамила ПАГОНЯ.