Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Абрабавалі рэдакцыю недзяржаўнай газэты «Брестский курьер» 13:28, 09/01/2006
У часе калядных сьвятаў з памяшканьня, дзе знаходзіцца рэклямная служба газэты, з кампутараў была скрадзеная база дадзеных, што ўтрымлівала ўсе дамовы і рахункі, паведаміла “Радыё Свабода”.
Пра здарэньне стала вядома раніцай 9 студзеня, калі супрацоўнікі газэты прыйшлі на працу. У выходныя дні будынак, дзе месьціцца “Брестский курьер”, ахоўваецца ўласнымі вартаўнікамі, але нічога падазронага яны не заўважылі. Цяпер да расьследаваньня гэтага здарэньня далучыліся супрацоўнікі аддзелу “Ахова”.
“Брестский курьер” – найбольш вядомае незалежнае выданьне рэгіёну. Напрыканцы мінулага году газэта была выключаная з падпіснога каталёгу, а сама падпіска была адноўленая толькі ў апошнія дні сьнежня.