Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Аляксандр Мілінкевіч наведае Францыю 10:11, 09/01/2006
Сёння 9 студзеня распачаўся аднадзённы афіцыйны візіт у Францыю лідэра аб’яднаных дэмакратычных сіл Беларусі Аляксандра Мілінкевіч. Візіт Аляксандра Мілінкевіча ў Францыю адбываецца на запрашэнне французскага ўраду. У Парыжы Аляксандр Мілінкевіч правядзе перамовы з міністрам замежных справаў Францыі Філіпам Дуст-Блазі (Philippe Douste-Blazy), а таксама сустрэнецца з шэрагам вядомых французскіх палітыкаў. Чакаецца, што лідэр дэмакратычных сіл Беларусі выступіць у парламенце Францыі.
Афіцыйны візіт Аляксандра Мілінкевіча ў Францыю асвятляецца ўсімі ўплывовымі французскімі СМІ. У праграме візіту лідэра беларускіх дэмакратычных сіл інтэрв’ю папулярным сусветнавядомым выданням: “Le Monde”, “Le Figaro”, “Liberation”.
Цяперашні візіт у Парыж стаў шостым афіцыйным міжнародным візітам Аляксандра Мілінкевіча ў якасці кандыдата ў прэзідэнты ад аб’яднаных дэмакратычных сілаў.