Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Гомелі канфіскаваныя 20 000 календарыкаў Мілінкевіча 10:17, 09/01/2006
6 студзеня ў Гомелі дарожнымі інспэктарамі быў затрыманы на прыватным легкавіку жыхар Мазыра, зборшчык подпісаў за Аляксандра Мілінкевіча Андрэй Кара. У Чыгуначным пастарунку, куды суправадзілі спадара Кару, інспэктар ДАІ лейтэнант Чыкезаў сканфіскаваў з легкавіка 20 тысячаў календарыкаў на 2006 год з партрэтам Аляксандра Мілінкевіча і подпісам: “Аляксандр Мілінкевіч – лідэр аб`яднаных дэмакратычных сілаў Беларусі”.
Як паведамляе “Радыё Свабода”, у пратаколе, напісаным на звычайным лістку, дарожны інспэктар Чыкезаў пазначыў прычыны канфіскацыі – на календарыках адсутнічаюць выходныя зьвесткі прадпрыемства, якое іх вырабляла, няма дакумэнтаў, што пацьвярджаюць легальнае паходжаньне календарыкаў, адсутнічае накладная на перавозку грузу.