Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Песьні Свабоды 10:40, 09/01/2006, www.music.fromby.net
1 студзеня 2006 году пра пачатак сваёй працы абвесьціў незалежны лэйбл “VoliaMusic”. Яго стваральнікі ўжо ў лютым плянуюць выдаць складанку “Песьні свабоды”.
Стваральнікі лэйбла кажуць пра свае бліжэйшыя пляны. “Далёка наперад мы не загадываем, але ў лютым плянуем выдаць складанку “Песьні свабоды”, - кажа дырэктар новага лэйбла, які хаваецца пад мянушкай Puper. Па словах прадусара, першы этап працы над дыскам ужо пройдзены. Плянуецца, што ў дыск увойдуць песьні пра “свабоду ва ўсіх сэнсах гэтага слова”, як вядомых выканаўцаў, так і маладых.
Беларускія музыкі могут патрапіць у праект, калі зьвяжуцца з кіраўнікамі лэйбла праз е-мэйл: pesni2006@tut.by, альбо дашлюць запісы на адрас: 220085, Менск, а/с 5 (толькі да 19 студзеня!). “Мы маем дзьве асноўныя задачы – прапагандаваць вольную музыку Беларусі, якую не пачуеш сёньня ні па тэлевізары, ні па радыё, а таксама стварыць віртуальны фэн-клюб, які б аб’ядноўваў людзей, неабыякавых да сваёй мовы, культуры і музыкі”, - кажа Puper.