Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
На студэнтаў ціснуць і ў недзяржаўных ВНУ 12:52, 09/01/2006
У Праваабарончы цэнтр «Вясна» патэлефанаваў студэнт 4-га курса юрыдычнага факультэту Беларускага інстытуту правазнаўства (недзяржаўная ўстанова адукацыі), які паведаміў, што метадыст дэканата падыходзіў да студэнтаў падчас сдачы іспыту і папярэджваў, што дзеля добрай вучобы яны павінны паставіць свае подпісы ў падтрымку А.Г. Лукашэнка. Акрамя таго паўсюль развешаныя абвесткі, дзе загадана на іспыты прыходзіць з пашпартам.
Студэнт-юрыст таксама паведаміў, што ягонаму сябру, які ішоў на пераздачу іспыта, выдалі накіраваньне толькі на ўмове таго, як ён паставіць свой подпіс у падтрымку Лукашэнкі.