Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Прадстаўнік гарвыканкама патрабуе асудзіць удзельніка Дня салідарнасці 16:07, 10/01/2006
Заўтра ў Баранавічах адбудзецца суд над удзельнікам акцыі салідарнасці 16 снежня, актывістам “Маладога Фронту” Сержуком Марчыкам.
Як паведамляе прэс-служба "Зубра", 4 студзеня Марчык быў затрыманы ў яго кватэры кватэры і дасталены у гарадзкі аддзел унутраных справаў. У адносінах да хлопца быў складзены пратакол за ўдзел ў акцыі салідарнасьці 16 сьнежня 2005 года. У той дзень у Баранавічах некалькі дзесяткаў людзей выйшлі на вуліцу з запаленымі свечкамі. Міліцыянты спаслаліся на фатаграфію з акцыі ў мясцовай газэце, на якой фігураваў Сяржук.
Некалькі дзён таму юнак быў азнаёмлены з паперай ад намесніка старшыні Баранавіцкага гарвыканкама Кастюкевіча Дзьмітрыя Аляксандравіча. Вертыкальшчык патрабуе, каб у адносінах да Марчыка былі выкарыстаныя меры адміністрацыйнага пакарання.
Каб выказаць спадару Касцюкевічу сваё стаўленне да яго дзеянняў, тэлефануйце па нумары 8-0163-41-23-08.