Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Аляксандр Мілінкевіч правёў перамовы з міністрам замежных справаў Францыі 10:15, 10/01/2006
Сітуацыя ў Беларусі стала тэмай перамоваў міністра замежных справаў Францыі Філіпа Дуст-Блазі і кандыдата ў прэзідэнты Беларусі ад аб`яднаных дэмакратычных сіл Аляксандра Мілінкевіча, які 9 студзеня знаходзіўся ў Парыжы з аднадзённым візітам. Як паведаміла Міністэрства замежных спраў Францыі, гэтая сустрэча "дазволіла міністру абмеркаваць са сваім суразмоўцам сітуацыю з правамі чалавека і палітычнымі свабодамі ў Беларусі, якая характэрызуецца яўным пагаршэннем, у прыватнасці, узмацненнем рэпрэсій супраць апазіцыйнай прэсы напярэдадні выбараў".
"Гэты візіт стаў нагодай для дэманстрацыі падтрымкі Францыяй дэмакратыі і правоў чалавека ў гэтай краіне", - адзначае французскі МЗС.
9 студзеня распачаўся аднадзённы афіцыйны візіт у Францыю лідэра аб’яднаных дэмакратычных сіл Беларусі Аляксандра Мілінкевіча. Візіт Аляксандра Мілінкевіча ў Францыю адбываўся на запрашэнне французскага ўраду.
Акрамя перамоваў з міністрам замежных справаў Францыі Філіпам Дуст-Блазі (Philippe Douste-Blazy), Мілінкевіч сустрэўся з шэрагам вядомых французскіх палітыкаў.
Афіцыйны візіт Аляксандра Мілінкевіча ў Францыю асвятляўся ўсімі ўплывовымі французскімі СМІ. У праграме візіту лідэра беларускіх дэмакратычных сіл інтэрв’ю папулярным сусветнавядомым выданням: “Le Monde”, “Le Figaro”, “Liberation”.
Цяперашні візіт у Парыж стаў шостым афіцыйным міжнародным візітам Аляксандра Мілінкевіча ў якасці кандыдата ад аб’яднаных дэмакратычных сіл на пасаду прэзідэнта Беларусі.