Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 1011 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Наклад «Народнай Волі» зноў затрымалі
10:22, 10/01/2006

На расейска-беларускай мяжы ізноў затрыманы наклад недзяржаўнай газэты “Народная Воля”. Цяпер 27 тысячаў асобнікаў выданьня знаходзяцца ў Дубровеньскім аддзяленьні ўнутраных справаў.

Як паведаміў “Радыё Свабода” галоўны рэдактар “Народнай Волі” Іосіф Сярэдзіч, ў панядзелак прыкладна а 15 гадзіне 27 тысячаў асобнікаў газэты затрымалі супрацоўнікі беларускай мытні на памежным пункце ў Рудні.

Як сьцьвярджае галоўны рэдактар “Народнай Волі” Іосіф Сярэдзіч, яму не было паведамлена пра прычыны затрыманьня накладу 3-га і 4-га падвоенага нумару газэты.

На мінулым тыдні гэтак жа на расейска-беларускай мяжы былі затрыманыя 1 і 2 падвоены нумар “Народнай Волі”. Супрацоўнікі міліцыі тлумачылі гэта тым, што суправаджальныя дакумэнты не былі аформленыя адпаведным чынам. 27 тысячаў асобнікаў амаль суткі знаходзіліся ў Дубровеньскім аддзеле ўнутраных справаў, потым газэты вярнулі выдаўцу.

Цяпер жа, паводле Іосіфа Сярэдзіча, усе дакумэнты на газэту аформленыя належным чынам. Спадар Сярэдзіч зьвязвае чарговае затрыманьне накладу газэты з палітычнай сытуацыяй у краіне.

З кастрычніка 2005 году “Народная Воля” вымушаная друкавацца за мяжой у Смаленскай друкарні. З 1 кастрычніка ўсе падразьдзяленьні “Саюздруку” ў аднабаковым парадку скасавалі з газэтай дамовы на распаўсюд. Манапаліст у сфэры падпіскі на пэрыядычныя выданьні прадпрыемства “Белпошта” не ўключыла “Народную Волю” у падпісны каталёг на першае паўгодзьдзе 2006 году.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: