Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 1011 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Аляксандр Мілінкевіч у Парыжы: «Еўропа не мае права мірыцца з сітуацыяй у Беларусі»
13:01, 10/01/2006

Скончыўся афіцыйны аднадзённы візіт у Францыю кандыдата ў прэзідэнты Беларусі ад аб`яднаных дэмакратычных сіл Аляксандра Мілінкевіча. 9 студзеня ў Парыжы беларускі палітык правёў перамовы з міністрам замежных справаў Францыі Філіпам Дуст-Блазі, сустрэўся з дэпутатамі французскага парламента, шэрагам вядомых палітыкаў. Прапаноўваем некаторыя выказванні Аляксандра Мілінкевіча, зробленыя ім падчас афіцыйнага візіта ў Францыю.

“…У гэтай частцы Еўропы папулярная тэза, што трэці прэзідэнцкі тэрмін у Беларусі, а за ім, напэўна, і чацвёрты – безумоўна, ёсць злом, але злом, з якім неабходна змірыцца. Бо ў Беларусі, дзе яшчэ не сфармавалася нацыянальная ідэнтычнасць, нічога кепскага, што пагражала б бяспецы аб’яднанай Еўропы, здарыцца не можа.

Выснова, якую з гэтай тэзы робяць многія еўрапейскія палітыкі, простая: найлепей, проста чакаць, бо сёння важней не пабудова дэмакратыі, не свабода слова, не правы чалавека ў Беларусі, а захаванне бяспекі для аб’яднанай Еўропы. Аднак гэта зусім не так.

Стабільнасць, давер і прадказальнасць могуць быць толькі ў адносінах з дэмакратычнай краінай. Любая дыктатура, заўсёды нясе пагрозу бяспецы. І аб’яднанай Еўропе нельга забывацца на лёсы маіх суайчыннікаў, якія сёння адкрыта, не баючыся пераследу і рэпрэсій улады, выступаюць за перамены ў нашай краіне.

Я выступаю сёння супраць таго, што з дыктатурай на ўсходніх межах аб’яднанай Еўропы трэба мірыцца. Гэтая дыктатура вядзе амаль 10-мільённы народ у мінулае, да палітычных блокаў, якія доўгія дзесяцігоддзі падзялялі народы. Гэтая дыктатура ізалюе цудоўную краіну ў цэнтры Еўропы.

Наша мэта, мая і аб’яднаных дэмакратычных сіл – вяртанне дэмакратыі ў нашу Беларусь, пабудова краіны, якая ідзе да дабрабыту, якая будзе адкрыта і на Усход, і на Захад, якая пабудуе ўзаемавыгадныя адносіны і будзе надзейным мостам паміж Еўрапейскім саюзам і Расіяй, якая ўзбагаціць стасункі двух частак кантынента”,
- заявіў Аляксандр Мілінкевіч.


напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: