Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 1011 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Суд адмовіўся змяніць меру стрымання сыну Веранікі Чаркасавай
12:18, 10/01/2006

10 студзеня суд Першамайскага раёна г. Мінска адхіліў скаргу Уладзіміра Мялешкі аб змяненні меры стрымання яго ўнуку Антону Філімонаву, сыну забітай ў кастрычніку 2004 годзе журналісткі Веранікі Чаркасавай. (Уладзімір Мялешка з`яўляецца законным прадстаўніком 16-гадовага падлетка). Па словах бабулі Антона Дыяны Чаркасавай, гэтае судовае рашэнне будзе абскарджана ў вышэйшай інстанцыі.

Як нагадвае прэс-служба БАЖ, Антон Філімонаў знаходзіцца пад арыштам у следчым ізалятары на вул. Валадарскага ў Мінску. Яго затрымалі 27 снежня супрацоўнікі Першамайскага РУУС па падазрэнні ў вырабе беларускіх грашовых купюраў. У яго і яшчэ чатырох яго знаёмых знайшлі некалькі купюраў па 5 і па 10 тысяч беларускіх рублёў, і ў дачыненні да іх была узбуджаная крымінальная справа па арт. 221 КК РБ. Усе пяцёра правялі трое сутак у следчым ізалятары часовага ўтрымання, аднак 30 снежня ўсіх, акрамя Антона, адпусцілі. Мера стрымання ў выглядзе арышту была прымененая толькі да Філімонава.

6 студзеня Дыяна Чаркасава і Уладзімір Мялешка правялі ў Мінску прэс-канферэнцыю, на якой заявілі, што, па іх інфармацыі, падлетка ў СІЗА настойліва змушаюць падпісаць прызнанне ў забойстве маці.


напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: