Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Сям’я актывіста прадпрымальніцкага руху застаецца бяз працы 10:17, 11/01/2006
Рэчыцкія ўлады ліквідуюць сямейны бізнэс намесьніка старшыні рэспубліканскага аб’яднаньня прадпрымальнікаў “Пэрспэктыва” Леаніда Невара. Актывіст лічыць гэта помстай за грамадзка-палітычную дзейнасьць.
Як паведаміў “Радыё Свабода” намесьнік старшыні “Пэрспэктывы”, пры канцы сьнежня ў Менску ён браў удзел у сустрэчы прадпрымальнікаў зь віцэ-прэм’ерам Андрэем Кабяковым, дзе паінфармаваў пра перасьлед прыватнага бізнесу, а таксама крытыкаваў урад.
Спадар Невар летась быў пакараны 10-дзённым арыштам напярэдадні агульнанацыянальнага страйку дробных бізнэсоўцаў, які ён дапамог арганізаваць. Цяпер, паводле актывіста, яго сям’ю наагул пазбаўляюць прадпрымальніцкага занятку.
У Рэчыцкім райвыканкаме адмаўляюць сувязь паміж скасаваньнем прадпрымальніцкага пасьведчаньня і грамадзка-палітычнай дзейнасьцю Невара. Паводле прадстаўніцы райвыканкаму Алены Сяргеевай, жонка Невара, на якую аформлены дазвол на прыватны гандль, парушае падатковае заканадаўства.
Леанід Невар лічыць, што ініцыятыва ўладаў выклікана яшчэ і тым, што ён цяпер актыўна ўдзельнічае ў прэзыдэнцкай кампаніі. Актывіст прадпрымальніцкага руху зьяўляецца адным з каардынатараў ініцыятыўнай групы збору подпісаў за генэрала Валера Фралова.