Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 1213 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У Беларусі 26-я суткі галадае чарнобыльскі ліквідатар
14:13, 12/01/2006

Чарнобыльскі ліквідатар Васіль Сіліверст дамагаецца, каб прызналі, што ўдзел у ліквідацыі наступстваў чарнобыльскай катастрофы стаў прычынай яго захворваньняў і інваліднасьці.

Як паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”, апошнія дні кіраўніцтва тэрытарыяльнага мэдычнага аб’яднаньня стала прад’яўляць да галадоўніка прэтэнзіі — што ён сваёй галадоўкаю тэрарызуе паліклініку. Таму Васіль Сіліверст вымушаны быў зьвярнуцца да раённага пракурора Сяргея Ярмоленкі і патлумачыць яму матывы сваёй галадоўкі. Адначасова ён папрасіў у пракурора дапамогі.

"Я падаў заяву нашаму калінкавіцкаму пракурору, каб ён папрасіў кіраўніцтва ТМА (тэрытарыяльнага мэдычнага аб’яднаньня) выдаць мне хадайніцтва да Міністэрства аховы здароўя Беларусі. Даваў таксама тэлеграму на імя міністра аховы здароўя Рудэнкі. А яшчэ я накіраваў заяву генэральнаму пракурору Беларусі з просьбай разабрацца, чаму ў Калінкавічах так шмат ліквідатараў-інвалідаў Чарнобылю, а ў мяне маю інваліднасьць ды захворваньні ня зьвязваюць з Чарнобылем", -- патлумачыў чарнобыльскі ліквідатар.

Галоўны лекар Калінкавіцкага мэдычнага аб’яднаньня Аляксандар Шаўко сказаў, што Васіль Сіліверст не падпадае пад інваліда Чарнобылю згодна існуючага закону, а яму вызначаная 2-я група інваліднасьці агульнага захворваньня. Урэшце лекар пагадзіўся ўзяць больш дзейсны ўдзел у лёсе Васіля Сіліверста: "Улічваючы, што ён піша ва ўсе інстанцыі, мы ад свайго імя напішам у рэспубліканскі экспэртны савет, каб яго, магчыма, выклікалі і паўторна зрабілі экспэртызу".

У Васіля Сіліверста гэта ўжо другая працяглая галадоўка з прычыны таго, што ягоныя захворваньні ды інваліднасьць ня зьвязваюць з Чарнобылем. У 1988 годзе спадара Сіліверста як афіцэра запасу прызвалі ў войска. Ён шэсьць месяцаў служыў і працаваў непасрэдна ва ўкраінскім горадзе Чарнобылі.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: