Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Праваабаронцу арыштавалі на 7 сутак 10:40, 12/01/2006
Барысаўскі праваабаронца Алесь Абрамовіч зладзіў акцыю пратэсту супраць удзелу Аляксандра Лукашэнкі ў цяперашніх выбарах ля будынку прэзыдэнцкай адміністрацыі.
На менскай вуліцы Энгельса супраць будынку прэзыдэнцкай адміністрацыі Абрамовіч разгарнуў плякат “Выбары без дыктатара Лукашэнкі”.
Ахоўнікі прэзыдэнцкага будынку затрымалі барысаўскага праваабаронцу і перадалі яго менскай міліцыі. Міліцыянты склалі пратакол і адвезьлі ўдзельніка несанкцыянаванай акцыі ў суд Ленінскага раёну Менску.
Як стала вядома “Радыё Свабода”, разглядала справу барысаўскага праваабаронцы судзьдзя Тацяна Жулкоўская. У гарадзкім адзьдзеле міліцыі паведамілі, што Абрамовіча арыштавалі на сем сутак і накіравалі адбываць пакараньне ў спэцпрыёмнік-разьмеркавальнік па вуліцы Акрэсьціна ў Менску.