Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Баранавічах судзяць за чытанне «Народнай волі» 11:19, 12/01/2006
11 студзеня судзьдзя суда Баранавіцкага р-на і г. Баранавічы Аксана Кушава прызнала вінаватым ў парушэньні арт. 167.1 КаАП Рэспублікі Беларусь актывіста апазіцыі Аркадзя Блінкоўскага. Па меркаваньні судзьдзі А. Кушавай знаходжаньне у грамадскім месцы з газетай “Народная воля” у руках з’яўляецца несанкцыянаваным пікетам і парушае грамадскі парадак. Суд аштрафаваў А. Блінкоўскага на 800 000 рублей.
13 студзеня у гэтым жа судзе пачнеццца разгляд яшчэ адной адміністратыўнай справы мясцовага актывіста Віктара Мізяка. Паводле баранавіцкай міліцыі сп. В. Мізяк таксама ўдзельнічаў несанкцыянаваным пікеце, моўчкі трымаючы ў руках газету “Народная воля”.
Аркадзь Блінкоўскі не згодны з вынесенай судовай пастановай і мае намер абскарджваць яе ў вышэйстаячых судовых інстанцыях, паведаміў праваабарончы цэнтр «Вясна”.