Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 1213 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Вядомые беларускія рок-гурты вымушаныя выступаць падпольна
15:58, 12/01/2006

У Менску адбыўся засакрэчаны канцэрт вядомага рок-гурту “Нэйра-Дзюбель”. Арганізатарамі імпрэзы выступілі студэнты – аматары творчасьці калектыву. Глядацкую аўдыторыю яны сабралі пры дапамозе знаёмых і сяброў. Аўтары ідэі называюць імпрэзу падпольнай і намерваюцца прадоўжыць аналягічныя канцэрты ў выглядзе акцый падтрымкі Аляксандра Мілінкевіча.

Памяшканьне на адзін пакой, імправізаваная сцэна й невялічкі бар – амаль поўнае начыньне клюбу. Адсутнасьць вонкавага ды сьветлавога афармленьня таксама сьведчылі на тое, што першапачаткова гэты клюб меў іншае прызначэньне. Нават удзельнікі кажуць, што з цяжкасьцю яго адшукалі.

Гледачоў сабралася больш за сотню, арганізатары й адміністрацыя папрасілі не казаць пра назву й адрэсу клюбу. Яны асьцерагаюцца перашкодаў з боку ўладаў падчас падрыхтоўкі наступных аналягічных імпрэзаў, бо плянуюць прымеркаваць іх да прэзыдэнцкіх выбараў.

“Плянуем зладзіць канцэрт гуртоў, якія сьпяваюць па-беларуску. Хочам зрабіць такую палітычную акцыю напярэдадні выбараў у падтрымку Мілінкевіча”, -- паведамілі арганізатары для “Радыё Свабода”.

Негалосная забарона на арганізацыю канцэртаў і выступленьне шэрагу папулярных беларускіх музыкаў у тэле й радыёэфіры распачалося пасьля іхнага выступленьня на пляцы Бангалор у часе мітынгу, арганізаванага да сканчэння 10-гадовага прэзідэнцкага тэрміну Аляксандра Лукашэнкі. Акцыя прайшла 21 ліпеня пазамінулага году пад лёзунгамі: "Не трэцяму тэрміну!", "Свабода Марынічу!" Сярод іншых удзел у канцэрце прынялі гурты “N.R.M.”, "Нэйра дзюбель","Палац", Аляксандр Памідораў і іншыя. Аднак незадаволенасьць імпрэзай выказаў Аляксандр Лукашэнка, і неўзабаве ўлады распачалі перасьлед усіх удзельнікаў, які доўжыцца й па сёньня.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: