Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
«Ціснуць на выкладчыкаў, ціснуць на студэнтаў…» 16:57, 12/01/2006
Працягваць прыходзіць лісты ад нашых чытачоў, якія распавядаюць абуральные рэчы аб так званым “зборы подпісаў за Лукашэнка”. «Я студэнт дзённага адзялення Беларускага Інстытута правазнаўства (недзяржаўная ўстанова адукацыі). Сёння, калі ў нас быў іспыт, да мяне падыйшла метадыстка і папярэдзіла, каб усе студэнты нашай групы, якія прапісаны ў Мінску, зайшлі ў дэканат з пашпартам. У дэканаце мне сказалі, каб я паставіў свой подпіс за Лукашэнку, а калі я адмовіўся, у адказ пачуў: ""Зверху" прыйшла папера, па якой патрэбна сабраць у БІП 2500 подпісаў... Хочаш далей вучыцца?.." Я быў абураны! Раней чуў, як ідзе збор подпісаў у ВНУ, але каб называлася дакладная лічба! (падкрэслю, што ўстанова недзяржаўная). А яшчэ балюча за тое, што ўсе добра ўсё разумеюць, але яны баяцца страціць працоўныя месцы, баяцца, што інстытут зачыняць. Зараз у нас ідзе акрэдытацыя, ўлада, калі пажадае знойдзе любы аргумент, каб зачыніць нстытут, таму ціснуць на выкладчыкаў, ціснуць на студэнтаў ...З павагай ваш чытач, Ільля».