Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Палітвязню Міхаілу Марынічу спаўняецца 66 гадоў 10:24, 13/01/2006
Надзвычайны й Паўнамоцны амбасадар Рэспублікі Беларусь, экс-міністар зьнешнеэканамічных стасункаў, дэпутат Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня Міхаіл Марыніч быў арыштаваны ў Менску 26 красавіка 2004 года. Міхаіл Марыніч другі раз будзе сьвяткаваць дзень нараджэньня за кратамі: мінулым годам – у менскім сьледчым ізалятары, цяпер – у мінскай калёніі на вуліцы Кальварыйскай.
Беларускі закон ня робіць ніякіх паслабленьняў рэжыму для вязьняў у дзень іх нараджэньня. Ані падмацаваньня ў харчаваньні, ані вызваленьня ад працы тым, хто заняты на нейкіх работах. Але часам прыемныя для вязьня падзеі супадаюць з днём нараджэньня, і менавіта гэтага прыемнага супадзеньня чакае сёньня Міхаіл Марыніч. Да яго на сустрэчу прыйдуць сыны Ігар і Павал, а потым на доўгатэрміновае спатканьне застанецца жонка Тацьцяна.
Паводле беларускіх законаў, асуджаныя ня маюць права ўдзелу ў выбарах, пакуль зь іх ня зьнятае пакараньне. Два гады таму да арышту Міхаіл Марыніч заяўляў пра свой удзел у прэзыдэнцкім маратоне 2006 году. Ягоныя сыны кажуць, што сёньня падчас сустрэчы паспрабуюць высьветліць меркаваньне бацькі пра ход перадвыбарчай кампаніі, паведамляе "Радыё Свабода".