Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Аляксандр Мілінкевіч: «Мы будзем змагацца за кожнага чалавека, пакрыўджанага ўладай» 14:29, 13/01/2006
На сустрэчы з кіраўніцтвам выбарчай камісіі Кастрычніцкага і Першамайскага раёнаў горада Віцебска кандыдат у прэзідэнты ад дэмакратычных сілаў Аляксандр Мілінкевіч выступіў з патрабаваннем спыніць пераслед і рэпрэсіі ўлады ў дачыненні да сябраў яго віцебскай ініцыятыўнай групы. “Мы не маем права дазваляць уладзе тварыць беззаконне ў дачыненні да нашых людзей. За кожнага чалавека, пакрыўджанага ўладай, мы будзем змагацца і аказваць усемагчымую дапамогу”, -- заявіў Мілінкевіч падчас сустрэчы.
У Віцебску штаб падтрымкі А. Мілінкевіча зафіксаваў шэраг выпадкаў пераследу на працы і звальненняў актывістаў мясцовай ініцыятыўнай групы.
У час размовы з Аляксандрам Мілінкевічам намеснік кіраўніка Адміністрацыі Кастрычнікага раёна г. Віцебска Іван Матвееў і сакратар выбарчай камісіі Першамайскага раёна адзначылі працу мясцовых дэмакратычных актывістаў як "ідэальную" і "бездакорную", а таксама далі абяцанне разабрацца ў пастаўленых Мілінкевічам праблемах.
Штаб падтрымкі А. Мілінкевіча будзе надалей актыўна адсочваць факты рэпрэсіяў у дачыненні да актывістаў дэмакратычнага руху і патрабаваць ад уладаў выканання законаў.