Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 1314 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Радыё «Апошні момант»
12:22, 13/01/2006, «Наша Ніва»

Паўстане новае беларускае радыё. Гэта будзе незалежная станцыя, вяшчаць яна будзе з Польшчы. Гаворка ідзе пра ультракароткія і сярэднія хвалі. Ультракароткія можна будзе чуваць на захадзе Беларусі. Прыём сярэдніх складанейшы, але яны дабіваюць далей.

Уласьнікамі радыё будуць беларусы. Варшаўскі ўрад абяцае датацыі, радыё таксама спадзяецца на прыватныя фундацыі. Бюджэт гадавога праекту вымяраецца ў сотнях тысяч даляраў.

Старшыня Беларускага саюзу ў Польшчы Яўген Вапа настроены аптымістычна: «Калі пра стварэньне каналу заяўляе сам прэм’ер, то варта верыць у яго жыцьцяздольнасьць». Гэта ён пра заяву, зробленую прэм’ерам Польшчы Казімежам Марцінкевічам з нагоды візыту да беларусаў у Гайнаўку. Было заяўлена, што новая радыёстанцыя пачне надаваць «у бліжэйшыя тыдні». Тыдзень мінуў — і нічога.

Меркаваны дырэктар радыё, экс-кіраўнік «Радыё 101,2» Зьміцер Новікаў, махае рукою: «Ня вызначаны ні фармат вяшчаньня, ні нават назва каналу. Вакол праекту заангажавана шмат амбітных людзей, кожны зь якіх мае ўласны погляд на будучае прадпрыемства». Новая станцыя зьявіцца ў этэры толькі 20 студзеня ці 1 лютага. І то, мусіць, спачатку толькі ў Інтэрнэце.

За ідэю вяшчаньня з Польшчы змагаліся дзьве групоўкі антаганістаў. Адны настойвалі на фармаце грамадзка-палітычнай радыёстанцыі — на ўзор «Свабоды», але недзяржаўнай. Другія выступалі за больш займальна-музычны фармат. А рабіць ім, відаць, давядзецца ў адной запрэжцы.

Паводле інфармацыі «НН», на будучым радыё будуць працаваць журналісты зачыненых недзяржаўных газэтаў, рок-музыкі і нават адзін былы супрацоўнік АНТ. Цяпер яны праходзяць навучаньне на ўкраінскіх радыёстанцыях, дзе іх трэніруе былы праграмны дырэктар «Альфа-Радыё» Сяргей Кузін.

Эўрарадыё імя сьвятога ніколі

Адначасова працягваецца марока з тэндэрам Эўракамісіі на вяшчаньне для Беларусі. Апошні этап тэндэру (ёсьць 4 прэтэндэнты) яшчэ не адбыўся, таму эўрапейскае радыё пачне працаваць, найхутчэй, толькі пасьля выбараў.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: