Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Пад час усяго маршруту паездак па Віцебшчыне за картэжам кандыдата ў прэзідэнты ад дэмакратычных сілаў Аляксандра Мілінкевіча неадступна следуюць машыны з зацемненымі шыбамі. Міліцыянты і людзі ў цывільным прысутнічаюць на кожнай публічнай сустрэчы Аляксандра Мілінкевіча. У прыватнасці, размова Аляксандра Мілінкевіча са студэнтамі Віцебскага дзяржаўнага універсітэта імя Пятра Машэрава здымалася на відэакамеру.
Аляксандр Мілінкевіч перакананы, што татальнае адсочваньне з боку ўладаў яму не перашкаджае: “Улада імкнецца зламаць нас і нашых прыхільнікаў псіхалагічна. За намі вядзецца татальнае сачэнне. Нашыя сустрэчы здымаюцца на відэакамеры, за намі следуюць машыны і сочаць людзі, - цэлая махіна скіраваная толькі на тое, каб перашкодзіць нашай працы. Мы здавацца не збіраемся. Праўда на нашым баку. І дробныя гадасці ўлады нам не перашкодзяць”.