Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Студэнтаў больш не пускаюць за мяжу 11:58, 13/01/2006
Для паездкі студэнта за мяжу на стаж ці навучаньне цяпер трэба дазвол зь Мінадукацыі. Аднак гэтых дакумэнтаў практычна не выдаюць. Так, у БДУ зрываюцца заплянаваныя на сакавік стажы ў Чэхіі студэнтаў-філёлягаў. Забарона накладзеная нават на выезды ва ўсходнім напрамку: не атрымаў дазволу стаж студэнтаў-фізыкаў у Дубне (Расея), паведаміла газэта «Наша Ніва». Ад зрыву міжнародных дамоваў церпіць міжнародны імідж ВНУ і Беларусі.