Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Аляксандр Мілінкевіч распачаў візіт у Віцебск 11:11, 13/01/2006
Сёння, у 8.45. сустрэчай з актывістамі ініцыятыўнай групы Віцебска распачаўся візіт Аляксандра Мілінкевіча, адзінага прэтэндэнта ў кандыдаты ў прэзідэнты Беларусі, у Віцебск.
У праграме візіту наведванне адміністрацыяў Кастрычніцкага і Першамайскага раёнаў горада, сустрэча са студэнтамі мясцовых навучальных установаў. Аляксандр Мілінкевіч паўдзельнічае ў зборы подпісаў грамадзян за вылучэнне яго кандыдатам у прэзідэнты Беларусі на стацыянарным пункце, які знаходзіцца ў цэнтры Віцебска. На сёння ў самім Віцебску сабрана каля 8 тысяч подпісаў.
Пасля абеду пройдзе гарачая тэлефонная лінія з жыхарамі Віцебшчыны, размова з прадпрымальнікамі і рабочая нарада з лідэрамі мясцовых філіяў палітычных партыяў і грамадскіх аб’яднанняў.