Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Арыштаваная газэта «Вольны горад» 12:59, 16/01/2006
На беларуска-расійскай мяжы арыштаваны наклад незалежнай рэгіянальнай газеты “Вольны горад”. Газету дастаўлялі ў Крычаў з друкарні, разьмешчанай у Смаленску. Фармальнай падставай для затрыманьня стаўся наклад газеты, які перавышаў заяўлены. Але выдаўцы заяўляюць, што сапраўднай прычынай стаў зьмест матэрыялаў, прысьвечаных прэзідэнцкім выбарам.
Газета была арыштаваная супрацоўнікамі Клімавіцкага райадзьдзела міліцыі. Кіраваў аперацыяй начальнік аддзелу Юры Сьмірноў, паведаміў праваабарончы цэнтр “Вясна”.