Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У 12 гарадах Польшчы адбудуцца акцыі салідарнасьці зь Беларусьсю 10:28, 16/01/2006
Сёньня акцыі салідарнасці з Беларусьсю пройдуць у 12 польскіх гарадах, а таксама і ў іншых эўрапейскіх краінах.
Мінулым разам акцыі салідарнасьці зь Беларусьсью адбыліся ў 9 польскіх гарадах – толькі ў Варшаве ў мітынгу ўзялі ўдзел каля трохсот чалавек.
Гэтым разам, паводле аднаго зь лідэраў Зьвязу на карысьць дэмакратыі ў Беларусі Антося Цялежнікава, да акцыі далучаюцца яшчэ больш польскіх гарадоў.
“Акцыя салідарнасьці зь Беларусьсю пашыраецца на чарговыя гарады. Гэтым разам 12 гарадоў возьмуць у ёй удзел, а можа і больш. Спадзяюся таксама, што людзей будзе больш”, -- паведаміў Цялежнікаў “Радыё Свабода”.
Паводле спадара Цялежнікава, цяперашнія акцыі ў Польшчы ў падтрымку дэмакратычных пераменаў у Беларусі значна мацнейшыя і больш масавыя, чым тыя, што год таму адбываліся ў падтрымку аранжавай рэвалюцыі ва Украіне. З кожным разам узрастае і цікаўнасьць палякаў да гэтых акцыяў.
Пётр Навіна-Канопка з варшаўскай фундацыі імя Шумана, які ў камуністычныя часы быў прэсавым сакратаром “Салідарнасьці”, таксама лічыць, што акцыі салідарнасьці зь Беларусьсю патрэбныя – гэтым разам у іх возьме ўдзел і ягоны фонд.
“Трэба падтрымаць беларусаў, каб яны не адчувалі сябе самотнымі. Там цяпер створаны выразны апазыцыйны фронт супраць Лукашэнкі. Ёсьць спроба стварэньня альтэрнатывы, і трэба дапамагчы, каб беларусы не адчувалі, што іх у змаганьні супраць рэжыму пакінулі сам-насам”, -- заявіў Навіна-Канопка “Радыё Свабода”.
Акцыі салідарнасьці зь Беларусьсю заплянаваныя сёньня таксама і ў іншых эўрапейскіх краінах, у тым ліку ў Бэльгіі і Швэцыі.