Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Дзень салідарнасці - убачым, што нас шмат! 17:22, 16/01/2006
Увечары 16 студзеня ў многіх вокнах беларускіх гарадоў пагасне святло, і запаляцца сотні тысяч свечак нашай салідарнасці і Свабоды. “Цёмныя гарады, цёмныя вокны, у якіх бачны толькі цені свечак, якія гараць, могуць стаць тым самым люстэркам, у якім мы ўбачым, што нас вельмі шмат!” – сказала журналістка Ірына Халіп. Сваю салідарнасць з Беларуссю ў гэты дзень выкажуць у многіх краінах і сталіцах свету. Мы заклікаем усіх, хто возьме ўдзел у Дне салідарнасці, дасылаць на электронны адрас charter97@gmail.com фотаздымкі свечак, якія будуць гарэць у вокнах, зробленыя ўвечары 16 снежня. Усе здымкі будуць апублікаваны на нашым сайце. Убачым, што нас шмат!