Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
1617 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Твой подпiс —твой выбар
17:04, 16/01/2006

У рэдакцыю “Народнай волі” амаль увесь час тэлефануюць людзi,якiя кажуць, што iх прымушаюць паставiць свой подпiсу падтрымку Аляксандра Лукашэнкi.

Так, супрацоўнiкi аднаго буйнога сталiчнага унiверсама расказалi, што падчас атрымання заробку iм прапанавалi паставiць адразу два аўтографы: адзiн — у бухгалтарскай ведамасцi, а другi — у падпiсным лiсце. Прычым прапаноўвалi падпiсацца толькi за Аляксандра Лукашэнку, а не, скажам, за таго ж Аляксандра Мiлiнкевiча цi Валерыя Фралова. Тым, хто адмаўляўся пiсьмова падтрымаць Аляксандра Рыгоравiча, пагражалi затрымаць заробак.

Адзiн з наведвальнiкаў рэдакцыi распавёў, што калi ён прыйшоў у палiклiнiку Мiнска закрываць бальнiчны лiст, тэрапеўт моўчкi працягнула яму падпiсны лiст за Лукашэнку. Калi мужчына абурыўся, доктар сказала, што ёй загадалi збiраць подпiсы за Аляксандра Рыгоравiча.

Няспынна тэлефануюць людзi i праваабаронцам былога цэнтра “Вясна”. Так, студэнт 4-га курса юрыдычнага факультэта Беларускага iнстытута правазнаўства (недзяржаўная ўстанова адукацыi) паведамiў, што метадыст дэканата падыходзiў да студэнтаў падчас здачы iспыту i папярэджваў, што дзеля добрай вучобы яны павiнны паставiць свае подпiсы ў падтрымку Лукашэнкi. Акрамя таго, студэнтам гаварылi, каб яны прыходзiлi на iспыты з пашпартам. А аднаму студэнту, па ягоных словах, накiраванне на пераздачу iспыту ў дэканаце выдалi толькi пасля таго, як ён падпiсаўся за Лукашэнку.

Сайт “Хартыi-97" днямi надрукаваў лiст ад студэнтаў механiка-матэматычнага факультэта Белдзяржунiверсiтэта. ”Мы пацвярджаем, што на многiх факультэтах пад прымусам збiраюць подпiсы за Лукашэнку, — пiшуць студэнты. — Асаблiва цяжка ў гэтыя днi даводзiцца тым, хто жыве ў iнтэрнаце — iм намякаюць, што, калi не падпiшуцца, могуць узнiкнуць праблемы з жытлом".

Па iнфармацыi Радыё Свабода, выкладчыкаў педагагiчнага каледжа таксама наўпрост абавязалi прыходзiць з пашпартамi да зборшчыка подпiсаў за Лукашэнку. А калi яны не жадаюць гэтага рабiць, то павiнны ўсё роўна падысцi да яго i паведамiць пра гэта, незалежна ад таго, збiраюцца цi не збiраюцца ставiць свой подпiс. Людзi абураюцца, але падпiсваюцца, бо баяцца, што з iмi не працягнуць кантракт.

На многiх прадпрыемствах краiны таксама ультыматыўна раяць падпiсвацца толькi за Лукашэнку. Прычым подпiсы збiраюць у працоўны час, што парушае заканадаўства. Рэдакцыйныя тэлефоны лiтаральна разрываюцца ад такiх паведамленняў.

Агiтуюць за Лукашэнку i дэпутаты “палаты прадстаўнiкоў”. Амаль увесь студзень, згодна з графiкам працы на месяц, парламентарыi працуюць у сваiх выбарчых акругах. Некаторыя ходзяць па кватэрах выбаршчыкаў i прапануюць падпiсацца за “правадыра”.

Пра факты запалохвання, шантажу i пагроз падчас збору подпiсаў за А.Лукашэнку “Народная воля” паведамiла сакратару Цэнтрвыбаркама.

“Нiхто нiкога не мае права прымушаць! — даволi катэгарычна заявiў Мiкалай Лазавiк. — Чалавек павiнен сам зрабiць свой выбар — падпiсацца цi не падпiсацца. А я звычайна яшчэ гавару, што тыя, хто прымушае ставiць подпiс у падтрымку нейкага прэтэндэнта, працуюць зусiм не на таго прэтэндэнта, а хутчэй за усё, супраць яго. Бо той, каго прымусiлi падпiсацца, у дзень выбараў зробiць зусiм iншую адзнаку ў бюлетэнi. Прымус, шантаж, пагрозы — гэта даволi непрадуктыўная форма дзейнасцi падчас выбараў. I гэта парушэнне выбарчага заканадаўства. Я перакананы: выбары павiнны быць вольнымi, i грамадзяне павiнны самi вырашаць, за каго падпiсвацца i за каго галасаваць.

Што тычыцца студэнтаў, то яны такiя ж грамадзяне, як i мы з вамi. I правы ў iх такiя ж самыя. Iх нiхто не мае права прымушаць падпiсвацца. У сваiх апошнiх паездках па краiне я звяртаў увагу на тое, што такiя дзеяннi, як прымус, можна разглядаць як правакацыйныя. А калi такiм чынам збiраюць подпiсы за Лукашэнку, то там ужо, напэўна, у некалькi дзесяткаў разоў больш сабрана подпiсаў, чым патрабуецца па законе..."

Гэта i не дзiўна, што, па iнфармацыi Лазавiка, А.Лукашэнка ў “некалькi дзесяткаў разоў” апярэджвае сваiх канкурэнтаў па зборы подпiсаў. Даўно кажуць пра тое, што Аляксандр Рыгоравiч прадставiць у Цэнтрвыбаркам прыкладна каля мiльёна подпiсаў, а можа, i таго больш. Каб лiшнi раз прадэманстраваць, як падтрымлiваюць яго простыя людзi. Але хто дасць стопрацэнтную гарантыю, што правяраць лукашэнкаўскiя спiсы будуць не скрозь пальцы, а гэтак жа скрупулёзна, як спiсы, прадстаўленыя Зянонам Пазьняком альбо тым жа Аляксандрам Мiлiнкевiчам?

І наогул, хто ўспомніць, пад якім прымусам многія людзі ставілі свае подпісы ў падтрымку таго ж А.Лукашэнкі.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: