Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Зборшчыкаў за Мілінкевіча не пусьцілі ў інтэрнат 13:48, 16/01/2006
У нядзелю ў інтэрнат будаўнічага каледжа ў Магілеве вахцёр і выхавацелька не пусьцілі двух зборшчыкаў подпісаў, студэнтаў унівэрсытэту імя Куляшова – Натальлю Палякову і Яўгена Бойку. Выхавацелька інтэрнату спаслалася на распараджэньне начальства – “нікога не пускаць”, паведаміла “Радыё Свабода”.
Калі сябры ініцыятыўнай групы паспрабавалі тлумачыць ёй свае правы згодна з выбарчым заканадаўствам, выхавацелька выклікала міліцыю. Зборшчыкаў подпісаў адвезьлі ў райаддзел, а потым выпусьцілі.
У выніку зборшчыкі подпісаў згубілі амаль дзьве гадзіны часу. Збор подпісаў быў сарваны. Кіраўнік мясцовага штабу Аляксандра Мілінкевіча Уладзімер Шанцаў адзначае, што гэта ня першы выпадак, калі зборшчыкаў не пускаюць у інтэрнаты. Пра гэта ўжо была накіравана скарга старшыні магілеўскага гарвыканкама. У лісьце, намесьнік старшыні спадар Міхеенка адказаў, што зборшчыкі “павінны захоўваць правілы ўнутранага распарадку”.