Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 1718 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



18 студзеня ў Доме Літаратара адбудзецца прэзэнтацыя дыску «Жыць для Беларусі»
11:13, 17/01/2006

Лэйбл БМАgroup завяршыў падрыхтоўку юбілейнага альбома на вершы вялікай беларускай паэткі Ларысы Геніюш (у 2005 годзе святкавалася яе 95-годдзе), у які ўвойдуць найноўшыя і ўжо вядомыя кампазіцыі беларускіх артыстаў самых розных накірункаў папулярнай музыкі. Знакамітыя Уладзімір Мулявін і Валерый Дайнэка, мaлaдыя выканаўцы «zIGZAG» і «Iris7», прадстаўнікі класічных традыцыяў Віктар Скорабагатаў і Ларыса Сімаковіч, культавыя барды Алесь Камоцкі, Віктар Шалкевіч, Вольга Цярэшчанка... А вядомы гітарыст культавага гурта «N.R.M.» Піт Паўлаў якраз у гэтым дыску дэбютуе з новым акустычным праектам «Яраш & Піт», створаным разам з маладым талентам нашай поп-сцэны Ярашам Малішэўскім.

У канцы лістапада яшчэ адзін удзельнік новага CD-зборніка, які атрымаў назву «Жыць для Беларусі», аксакал беларускага блюза «P.L.A.N.» на прапанову Беларускага тэлебачання запісаў відэакліп акурат на сваю геніюшаўскую песню «Русалчын вэлюм». Здымкі праходзілі ў адным з павільёнаў кінастудыі «Беларусьфільм», удзельнічалі сёстры Ксенія і Ліза Радзько, планаўскі басіст Анатоль Стацэнка, сам Андрэй Плясанаў і яго дачка Аня, а таксама згаданы ўжо Яраш Малішэўскі.

Як распавядалі артысты, у павільёне было надта халодна, але скрыпачка Ліза Радзько так па-майстэрску ўвасобіла ў дзеі вобраз русалкі, што ёй апладыравалі ўсе, хто знаходзіўся ў павільёне. І калі ў трыб’ют Ларысы Геніюш гэты кліп ужо не паспее патрапіць (там цікавае мультымедыя прадаставіў знакаміты оперны спявак Віктар Скорабагатаў), дык у падрыхтаваным да выпуску акустычным альбоме гурта «P.L.A.N.» («Piosenki samotnego licwina») ён, безумоўна, будзе.

Што да канкрэтна трыб’юта Л. Геніюш «Жыць для Беларусі», дык ягоная прэзентацыя адбудзецца 18 студзеня 2006 года ў памяшканні Мінскага Дома літаратараў (пачатак у 18.30) з удзелам вядомых музыкаў Віктара Шалкевіча, Зьміцера Бартосіка, Алеся лася, гуртоў ПЛАН, ZIGZAG, паэтаў Рыгора Барадуліна, Міхася Скоблы і інш. Уваход вольны.
Даведкі: 6490888, 7662425


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: Для верующих: золотые крестики, образки, цепочки на intgold.ru.
Отличные преобразователи частоты фирмы Legrand