Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Гомелі на 15 сутак арыштаваны актывіст апазіцыі 11:03, 17/01/2006
16 студзеня ў Гомелі на 15 сутак арыштаваны актывіст апазіцыі Сяргей Хасьцічэнка. Рашэньне пра арышт вынесла суддзя суда Цэнтральнага раёна М. Дамненка.
Сяргей Хасьцічэнка быў затрыманы 2 студзеня быццам бы за антыдзяржаўныя графіці. Але ніякаіх прыстасаваньняў для выкананьня графіці супрацоўнікі міліцыі ў затрыманага не знайшлі, але нягледзячы на адсутнасьць доказаў суд вынес жорсткае рашэньне -- 15 сутак арышту, паведаміў праваабарончы цэнтр “Вясна”.