Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 1718 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Дзень беларуска-літоўскай салідарнасьці
12:33, 17/01/2006

У Вільні акцыя салідарнасьці зь сем`ямі зьніклых і палітвязняў адбылася у трэці раз. На гарадзкую імпрэзу “Дзень беларуска-літоўскай салідарнасьці” сабралася больш за сотню чалавек, паведамляе “Радыё Свабода”.

Віленская імпрэза да Дню салідарнасьці сабрала поўную залю людзей розных нацыянальнасьцяў, пераважна беларусаў і літоўцаў, -- больш за сотню чалавек. Акцыя ладзілася у будынку Дому настаўнікаў на вуліцы Віленскай, гэта месца памятнае беларусам ранейшымі урачыстымі акадэміямі да Дню Волі.

Адбыўся імправізаваны мітынг на дзьвюх мовах, у якім бралі удзел і прадстаўнікі беларусаў, і літоўскія палітыкі. Адзін з выступоўцаў, дэпутат парлямэнту Ёнас Чэкуоліс, прамовіў ня толькі па-літоўску, але і па-беларуску. У залі побач з літоўскім быў разгорнуты бел-чырвоны-белы сьцяг.

Акцыю зладзіла моладзевая арганізацыя “Аб`яднаны цэнтар беларускіх ініцыятываў”, да якіх далучыліся беларускія і літоўскія студэнты, прадстаўнікі розных беларускіх суполак. Паводле арганізатараў, акцыя скіраваная да шырокай грамадзкасьці. У распаўсюджаным загадзя паведамленьні, якое падалі многія інфармацыйныя агенцтвы і інтэрнэт-сайты у Літве, арганізатары заклікалі: “Лёзунг “За нашу і вашу волю!” дасюль актуальны, парасткам беларускай свабоды патрэбная ваша падтрымка!”

У часе акцыі упершыню у Літве адбыўся паказ мастацкага фільму Аляксандра Кудзіненкі “Акупацыя. Містэрыі”, забароненага у Беларусі, а таксама былі прадстаўленыя слайды пра Беларусь, і рэтраспэктыва здымкаў Руселіка з ранейшых віленскіх акцыяў да Дню салідарнасьці. А восьмай гадзіне на 15 хвілінаў былі запаленыя белыя і чырвоныя сьвечкі.

Акцыя была адметная увагай разнастайных сродкаў масавай інфармацыі Літвы, як на літоўскай, так і на іншых мовах, -- беларускай, польскай, расейскай. Гэта трэцяя акцыя беларуска-літоўскай салідарнасьці. Два месяцы таму упершыню адбыўся шлях салідарнасьці па усім значным для беларусаў мясьцінам Вільні, дзе запальваліся сьвечкі, і а восьмай гадзіне вечара 16 сьвечак былі запаленыя перад брамай амбасады РБ у Літве. 16 сьнежня летась акцыя салідарнасьці адбылася ля Вострай брамы, там жа былі запаленыя сьвечы, а ва уніяцкай царкве Трох віленскіх пакутнікаў у Базыльянах адбылася літургія па-беларуску і малебен за Беларусь.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: