|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
Акцыі салідарнасці з Беларусьсю прайшлі па ўсей Польшчы 10:51, 17/01/2006 ВАРШАВА У Варшаве больш за 300 асоб удзельнічала ў мітынгу зарганізаваным “Звязам у падтрымку дэмакратыі ў Беларусі” і ініцыатывай “Вольная Беларусь”. Быў перададзены зварот прадстаўнікам Адміністрацыі Прэзыдента Польшчы, прадстаўніцы Эўрапейскай Камісіі ў Польшчы Розе Тун і Л. Кемпажэ з інфармацыйнага бюро Эўрапарлямэнту. "Мы маем мэту пераканаць інстытуцыі Эуразьвязу ў неабходнасці надзвычайнай мабілізацыі сяброў Эўразвязу. Мы жадаем, каб кожны з іх накіраваў на прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі сваіх назіральнікаў," – сказаў Якуб Міхалоўскі з ініцятывы “Волная Беларусь”. "Падтрымка дэмакратычных намаганняў беларускага грамадства - наш абавязак. Нельга у такі істотны момант забываць аб маральным абавязку, вынікаючага з гіторыі нашай краіны” – напісана у звароце. ![]() ![]() ![]() ![]() БЕЛАСТОК У Беластоку больш за 200 асобаў удзельнічала ў акцыі “Дух свабоды” польскага фонду імя Роберта Шумана. Акцыя адбылася пад лёзунгамі “Салідарныя з Беларусьсю”, “Так для свабоды! Так для Беларусі!”. У неба было выпушчана некалькі соцень каляровых балонікаў, як сымбаль перадачы беларускаму народу салідарнасьці. Скандавалі “Жыве Беларусь!”. Луналі бела-чырвона-белыя і польскія сьцягі. У акцыі, між іншым, удзельнічалі вучні зачыненага на Беларусі Коласаўскага ліцэя. ![]() ![]() ЛЮБЛІН Хэппэнінг у Любліне, ў знак салідарнасьці з Беларусю, зарганізавалі “Міжнародная Амністыя” і некалькі іншых недзяржаўных арганізацый. У цэнтры горада моладзь трымала партрэты зніклых дзеячаў беларускай апазыцыі і аркушы з напісанымі “сям’ю галоўнымі грахамі” беларускіх уладаў, такімі як: “Адсутнасьці свабоды слова”,”Прыгнятанне апазіцыі”,” “Адсунасьць свабоды сходаў”, “Парушэнне правоў нацыянальных меншасьцяў” і т.д. ![]() ![]() ![]() ПОЗНАНЬ У Познані ля помніка Адаму Міцкевічу прысутнічала больш за 50 чалавек. Удзельнікі мітынгу запалілі белыя і чырвоныя знічы, а над іх галовамі луналі беларускія сьцягі. Пасля мітынгу усе рушылі на канцэрт беларускага гурта “Зеро-85”. ![]() ![]() ВРОЦЛАЎ У Вроцлаве акцыю арганізаваў “Зьвяз у падтрымку дэмакратыі ў Беларусі”. Каля 20 чалавек, загорнутых у бела-чырвона-белыя сьцягі, запаплілі свечкі на цэнтральным пляцу горада. ГОЖАЎ ВЕЛЬКАПОЛЬСКІ У цэнтры Гожава Велькапольскага ўдзельнікі акцыі выказалі сваю падтрымку беларускай апазыцыі. Агранізатары акцыі – “Маладыя Дэмакраты” раздалі улеткі, запалілі свечкі ў знак салідарнасьці з беларускімі змагарамі за правы чалавека. КАЛІШ Дэлегацыя вучняў з дзвух Калішскіх ліцэяў маніфэставала пад помнікам Яна Паўла ІІ у знак салідарнасьць з беларускім народам. Моладзь запаліла белыя і чырвоныя знічы. СЛУПСК У Слупску больш за 30 студэнтаў запалілі на цэнтральнай плошчы, перад партрэтамі зніклых беларускіх апазыцыянераў, знічы, мінакам раздалі больш за 500 інфармацыйных улетак аб акцыі, а таксама актуальнай сытуацыі ў Беларусі. Луналі беларускі, польскі і сцяг Эўразвяза. Акцыю арганізавалі “Маладыя Дэмакраты” і “Кола палітычнай думкі”. ![]() ![]() Акцыі адбыліся таксама ў Лодзі, Ольштыне, Пшэмысьле, Ополю і іншых.
1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org. Экспарт навiнаў
|