Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Акцыі салідарнасці з Беларуссю прайшлі 16-га студзеня па ўсёй Украіне. Жыхары Кіева, Львова, Луганска, Данецка, Херсона, Чаркасаў, Чарнігава, Івана-Франкоўска, Чарнаўцоў выйшлі на вуліцы сваіх гарадоў са свечкамі і партрэтамі зніклых і палітзняволеных беларусаў.
У акцыях узялі ўдзел Ініцыятыва "Солідарність!", Альянс "Майдан", Грамадзянскае аб’яднанне "Опора", Грамадзянскае аб’яднанне "Національний альянс", Кіеўская група Amnesty International, Українська Гельсинська спілка, прадстаўнікі беларускай ініцыятывы "Трэці шлях", а таксама простыя украінцы, неабыякавыя да лёсу Беларусі.