Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Аляксандр Мілінкевіч: «Галоўнае – гаварыць людзям праўду» 10:21, 18/01/2006
«Хопіць жыць у страху, людзям трэба даць дастойнае жыцце. У нас ёсць такія магчымасці. Мы - працавіты, адукаваны народ. Перашкодай з’яўляецца толькі неразумная палітыка. Я думаю, самае галоўнае – гаварыць людзям праўду. Яны проста змучаліся жыць у хлусні і хочуць самі вырашаць свой лес. Новая ўлада ніколі не будзе прызначацца, яна будзе абірацца людзьмі. Яна будзе пад кантролем людзей і людзі хочуць гэтага», -- заявіў кандыдат в прэзідэнты ад аб’яднанай апазіцыі Аляксандр Мілінкевіч ў інтэрв’ю Беларускай службе радыё “Нямецкая хваля”. Інтэрв’ю з кандыдатам на пасаду презідэнта Беларусі аб тым, наколькі эфектыўныя паездкі па рэгіёнах і з якімі перашкодамі сутыкаецца яго каманда падчас передвыбарчай кампаніі.
-- З якімі перашкодамі Вы сутыкаецеся падчас передвыбарчай кампаніі?
-- Нашым падарожжам по рэгіёнах вялікіх перашкод няма, але значны ціск аказваецца на тых людзей, што працуюць у нашых ініцыятыўных групах. Іх ўвесь час пераследуюць, патрабуюць, каб яны выйшли з нашай группы і не збіралі подпісы. Некаторым настаўникам зменшылі колькасць гадзінаў, некаторым пагражаюць звольніць з працы.
-- Наколькі эфектыўныя Вашыя паездкі па рэгіёнах?
-- Я думаю, што калi ў нас няма тэлебачання, радыё і амаль зачыненыя ўсе незалежныя газеты, а радыё транслюецца на нас толькі з замежжа, гэтыя паездкі выходзяць у маей працы на першы план. Трэба сказаць, што прыход на пікеты – гэта ўсе больш эфектыўная праца, таму што каля пикетаў збіраецца многа людзей, мноства пытанняў, дыскусія. Для нас вельми важна, што людзі даюць прапановы ў праграму. Потым яны адчуюць, што іх паслухалі, улічылі іх думкі. Гэта таксама сувязь з народам.
--Як людзі раэгуюць на Вашы словы?
-- Вельмі добра. Таму што пратэстны настрой у рэгіёнах адчуваецца нават больш, чым у Мінску. У маленьких гарадах, раённых цэнтрах проста мора праблемаў – безпрацоўе, безперспектыўнасць для моладзі, людзи ад’язджаюць на доугі час за мяжу, каб трошкі зарабіць на кавалак хлеба. Праблемаў у рэгіёнах, як нідзе, многа.
-- Які праект Вы маеце намер прапанаваць беларускаму грамадству?
-- Па законе я пакуль не мею права абвесціць сваю праграму, але магу сказаць, што яна будзе вельмі простая. Хопіць жыць у страху, людзям трэба даць дастойнае жыцце. У нас ёсць такія магчымасці. Мы - працавіты, адукаваны народ. Перашкодай з’яўляецца толькі неразумная палітыка. Я думаю, самае галоўнае – гаварыць людзям праўду. Яны проста змучаліся жыць у хлусні і хочуць самі вырашаць свой лес. Новая ўлада ніколі не будзе прызначацца, яна будзе абірацца людзьмі. Яна будзе пад кантролем людзей і людзі хочуць гэтага.