Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Аляксандр Мілінкевіч ўсклаў кветкі на магілу Ларысы Геніюш 11:22, 18/01/2006
17 студзеня па дарозе са Слоніма ў Ваўкавыск Аляксандр Мілінкевіч заехаў у горад Зэльву, дзе жыла беларуская паэтка Ларыса Геніюш, і ўсклаў кветкі на яе магілу. Аляксандр Мілінкевіч адзначыў: "Гэта Жанчына, Беларуска, Паэтка, якая сваім жыццём, нязломнасцю духа з`яўляецца для нас прыкладам змагання за Беларусь, адстойвання праўды".
Ларыса Геніюш - легендарная беларуская паэтка, якая была асуджана "за антысавецкую агітацыю і прапаганду", сядзела ў лагерах, не прыняла савецкага грамадзянства і дагэтуль не рэабілітавана.
Па прыездзе ў Ваўкавыск Аляксандр Мілінкевіч сустрэўся з працоўнымі каля прахадной металургічнага прадпрыемства ААТ "Волмет". Візіт працягваецца.