Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 1819 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Сяргей Скрабец не прызнае сябе вінаватым і адмаўляецца даваць паказаньні
10:19, 18/01/2006

У Вярхоўным судзе Беларусі працягваецца працэс супроць вядомага апазыцыянэра Сяргея Скрабца і ягонага брата Аляксандра Скрабца. 17 студзеня судовае сьледзтва пачалося з адмовы Сяргея Скрабца даваць суду паказаньні, паведаміла “Радыё Свабода”.

Напярэдадні судзьдзя абвясьціў перапынак, каб высьветліць сапраўднасьць подпісу Сяргея Скрабца на шэрагу працэсуальных дакумэнтаў. Былы дэпутат сьцьвярджаў, што яго з гэтымі дакумэнтамі падчас сьледзтва не знаёмілі, а подпіс падрабілі. Як высьветлілася 17 студзеня, экспэртызу подпісу ніхто не праводзіў. Судзьдзю Віктара Ракіцкага задаволілі рапарты турэмшчыкаў, паводле якіх Скрабец нібыта знаёміўся з дакумэнтамі, а ўзор подпісу папросту мяняў.

Адхіліў судзьдзя і хадайніцтва Сяргея Скрабца пра далучэньне да матэрыялаў справы ягонай заявы аб перасьледзе з боку Аляксандра Лукашэнкі. Судзьдзя палічыў, што гэта ня мае дачыненьня да эпізодаў справы.

Далей абвінавачваньне зачытала прадстаўніца пракуратуры Асіпчык. Паводле яе, Сяргей Скрабец абвінавачваецца ў трох відах злачынстваў: вымаганьні крэдытаў на 490 тысяч даляраў, незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасьці ды ў падрыхтоўцы да дачы хабару. Брат палітыка Аляксандр нібыта датычны да выманьваньня крэдыту. Прадстаўніца пракуроры сьцьвярджала, што доказаў іх віны дастаткова. Спадарыня Асіпчык назвала прозьвішчы больш за дзесяці сьведкаў, пералічыла шэраг дакумэнтаў ды назвала ў якасьці доказаў аўдыязапісы тэлефонных размоў Сяргея Скрабца і ягонага брата, запісаных ў выніку сакрэтных апэрацый.

Судзьдзя даў магчымасьць кожнаму з падсудных выказацца паводле прад`яўленых абвінавачваньняў. Сяргей Скрабец ад паказаньняў адмовіўся, назваўшы абсурднымі прэтэнзіі да яго з боку пракуратуры. “Гэтаксама магчыма і вас абвінаваціць”, – сказаў ён судзьдзю.

Брат Скрабца Аляксандар абраў іншую тактыку. Ён адмовіўся ад дачы паказаньняў у судзе, але пацьвердзіў ўсе, што казаў падчас сьледзтва. На просьбу прадстаўніцы пракуратуры ягоныя паказаньні былі зачытаныя. Зь іх вынікала, што Аляксандр Скрабец часткова прызнае сябе вінаватым. У прыватнасьці ён прызнае, што ведаў пра недакладнасьць дадзеных для атрыманьня крэдыту фірмай “Белбабаеўскае”, якую ён ўзначаліў пасьля Сяргея Скрабца. Але Аляксандр Скрабец не прызнае, што ад пачатку яны зьбіраліся не вяртаць крэдыты.

Што да падрыхтоўкі да дачы хабару, гэтага Аляксандр Скрабец таксама не прызнае.

Нагадаю, пракуратура лічыць, што Сяргей Скрабец рыхтаваўся даць хабар у 30 тысяч даляраў прадстаўнікам берасьцейскага суду за апраўдальны прысуд для сваяка, якога абвінавацілі ў цяжкіх злачынствах. Але паводле Аляксандра Скрабца, пра грашовую ўзнагароду гаворка не ішла. Яны з братам хацелі толькі паспрыяць вынясеньню сапраўды справядлівага прысуду.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: