Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 1819 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Палітвязень Скрабец заяўляе аб катаваньнях у турме
14:51, 18/01/2006

18 студзеня працягнулася судовае паседжаньне ў Вярхоўным судзе па справе Сяргея Скрабца, былога дэпутата і кіраўніка апазіцыйнай дэпутацкай групы “Рэспубліка”. Як паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”, на пачатку судовага паседжаньня С.Скрабец заявіў, што ён кепска сябе адчувае, бо ў яго баляць ныркі. Палітвязень галадае ўжо больш за тыдзень. Скрабец патлумачыў, што пры дастаўцы яго з сьледчага ізалятару ў суд яго напачатку трымаюць у халодным падвале, затым у халодным памяшканьні распранаюць дагала, праводзячы татальны вобшук, затым закоўваюць ў кайданкі і ў такім становішчы вязуць у халоднай машыне ў суд. Палітвязень таксама паведаміў пра тое, што ў сьледчым ізалятары, дзе ён знаходзіцца, адбываюцца катаваньні. Неваядомыя людзі ў чорных масках зьбіваюць затрыманых, якія знаходзяцца пад сьледзтвам.

С.Скрабец заявіў, што ён не давярае дактарам сьледчага ізалятару, якія па ягонай скарзе зусім фармальна правяралі стан ягонага здароўя.

Суддзя В.Ракіцкі абвясьціў перапынак, пад час якога была выклікана брыгада хуткай дапамогі. Медыкі правялі медычны агляд С.Скрабца і прыйшлі да высновы, што стан здароўя галадаючага зьяўляецца задавальняючым.

Дзіўным здаўся эпізод, калі суддзя зачытаў рашэньне медыкаў дзе было запісана, што тэмпература С.Скрабца ў норме, а той у адказ заявіў, што тэмпературу дактары ў яго ня мералі. Ахова пацьвердзіла факт фальсіфікацыі запісу пра тэмпературу С.Скрабца з боку медыкаў хуткай дапамогі.

Суддзя адхіліў хадайніцтва С.Скрабца аб яго больш грунтоўным медычным абсьледваньні.

Затым С.Скрабец зачытаў заяву, у якой паведаміў, што ў 2006 годзе ў Беларусі рыхтуецца дзяржаўны пераварот з мэтай захопу ўлады. І кіруе гэтым захопам Аляксандр Лукашэнка, які знаходзячыся на дзяржаўнай службе, карыстаючыся дзяржаўным становішчам, зьмяніў дзеля гэтага Канстытуцыю Беларусі. Скрабец таксама абвінаваціў А.Лукашэнку ў стварэньні “чорнай касы” і ўхіленьні ад уплаты падаткаў з прысабечаных даходаў.

Пракурор М.Осіпчык перабіла С.Скрабца, зьвярнуўшыся да суду з пярэчаньнем па сутнасьці заявы абвінавачанага. Суд задаволіў просьбу пракурора і забараніў С.Скрабцу ў агалошваньні заявы, а таксама не далучыў хадайніцтва да справы.

Далей С.Скрабец паведаміў пра тое, што ў сьледчым ізалятары, дзе ён знаходзіцца, адбываюцца катаваньні. Неваядомыя людзі ў чорных масках зьбіваюць затрыманых, якія знаходзяцца пад сьледзтвам. У прыватнасьці, на калідоры СІЗА быў зьбіты ягоны сукамернік, палкоўнік Восіпаў.

Суддзя параіў С.Скрабцу зьвярнацца да пракурора па нагляду і надалей выступаць “у рамках судовага разьбіральніцтва”.

Былога дэпутата абвінавачваюць па некалькіх артыкулах крымінальнага кодэксу. Беларускія праваабаронцы перакананыя, што сапраўдная прычына ізаляцыі С.Скрабца зьяўляецца ягоная выразная актыўная грамадзянская пазіцыя.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: