Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Аляксандр Мілінкевіч: «Мы кінулі выклік сённяшняй уладзе» 15:41, 18/01/2006
Аляксандр Мілінкевіч, кандыдат на пост прэзідэнта Беларусі ад дэмакратычных силаў, не пагаджаецца з афіцыйным папярэджаннем ЦВК у адносінах да яго ініцыятыўнай групы. Ён лічыць гэтае папярэджанне надуманным і будзе яго абскарджваць.
Сёння Цэнтральная камісія па выбарах і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў вынесла афіцыйнае папярэджанне ініцыятыўнай групе Аляксандра Мілінкевіча. Падствай для гэтага рашэння паводле ЦВК стаў распаўсюд сябрамі ініцыятыўнай групы друкаванай прадукцыі падчас збору подпісаў.
“Папярэджанне надуманае, мы з ім не пагаджаемся і будзем яго абскарджваць. Мы добра разумеем, што гэта псіхалагічны ціск, спроба збіць той выдатны тэмп, якім мы набралі, зменьшыць нашую актыўнасць, пасеяць зерне няўпэненасці ў шэрагах нашых прыхільнікаў.
Мы кінулі выклік сённяшняй уладзе – не дапусцім далейшага прыніжэння беларускага народу! І гэты выклік улада прыняць баіцца, бо адчувае, што праўда і справедлівасць сёння на нашым баку, на баку аб’яднаных дэмакратычных сілаў.
Я звяртаюся да кожнага грамадзяніна, каму неабыякава будучыня нашай Беларусі і хто выступае за здаровыя перамены ў нашай краіне. Нягледзячы на ціск улады, я асабіста і аб’яднаныя дэмакратычныя сілы працягваем нашую працу: паездкі ў рэгіёны, размовы з людзьмі. Нашая мэта простая і канкрэтная – вернуць у Беларусь свабоду, праўду і справедлівасць”.