Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У незаконны збор подпісаў за дыктатара ўцягваюць нават непаўнагадовых 17:37, 19/01/2006
У Штаб лідара дэмакратычных сілаў Беларусі Аляксандра Мілінкевіча звярнуўся жыхар Віцебска Алег Сідараў, які паведаміў, што 16 студзеня навучэнка 9 класа віцебскай сярэдняй школы №6 Вікторыя Валоўдіна збірала подпісы за вылучэнне Аляксандра Лукашэнка кандыдатам у прэзідэнты Беларусі. С такой прапановай, у тым ліку, яна звярнулася і да А.Сідарава.
Як вядома, Выбарчы кодэкс Рэспублікі Беларусь забараняе збор подпісаў грамадзян у падтрымку вылучэння кандыдата ў прэзідэнты асобам, якія не з`яўляюцца сябрамі ініцыятыўнай групы. У сваю чаргу, сябрамі ініцыятыўнай групы могуць быць грамадзяне, якія дасягнулі 18-гадовага ўзросту.
Па дадзенаму факту юрыдычнай службай Штаба Мілінкевіча зараз праводзіцца праверка.