Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 1920 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Human Rights Watch канстатуе пагаршэньне сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі
10:48, 19/01/2006

Правабарончая арганізыцыя Human Rights Watch апублікавала штогадовую справаздачу аб сытуацыі ў галіне правоў чалавека ў 70-ці краінах сьвету за 2005 год. У абшырным дакумэньце, які налічвае больш як 500 старонак, адзначаецца, што за мінулы год сытуацыя з правамі чалавека ў Беларусі пагоршылася, паведамляе “Радыё Свабода”.

У дакумэньце пералічаныя найбольш яркія і гучныя выпадкі перасьледу апазыцыйных дзеячоў, недзяржаўных арганізацыяў і незалежных мас-мэдыяў. Згадваецца пра зьняволеньне Міхаіла Марыніча, Сяргея Скрабца, Міколы Статкевіча, Паўла Севярынца і Андрэя Клімава.

Сярод іншага таксама згадваюцца наступныя факты:

– пад ціскам з боку ўладаў былі вымушаныя спыніць альбо абмежаваць сваю дзейнасьць праваабарончыя арганізацыі – у прыватнасьці, Беларускі Хэльсынскі камітэт;

– у красавіку летась быў закрыты Інстытут cацыяльных, эканамічных і палітычных дасьледваньняў;

– у сакавіку нібыта за паклёп на Прэзыдэнта былі пакараныя штрафамі рэдактары газэты “ Згода”;

– у верасьні быў спынены распаўсюд газэты “ Народная воля”, якая акрамя таго павінна была заплаціць 50 тысяч даляраў штрафу нібыта за паклёп на аднаго з палітыкаў;

– у кастрычніку быў забіты журналіст Васіль Гроднікаў, які пісаў палітычныя артыкулы для “ Народнай волі”;

– амаль увесь мінулы год працягваўся перасьлед Саюзу палякаў Беларусі. Улады не прызналі абранае ў сакавіку кіраўніцтва Саюзу на чале з Анжалікай Борыс і арганізавалі выбары новага кіраўніцтва;

– у мінулым годзе беларускія ўлады выслалі некалькі замежных дыпляматаў і забаранілі ўезд у Беларусь дакладчыка камісі правоў чалавека ААН Адрыяна Сэвэрына.

У справаздачы зазначаецца, што пасьля дэмакратычных зьменаў у Грузіі, на Ўкраіне і ў Кіргызтане беларускія ўлады робяць ўсё магчымае, каб не дапусьціць чарговай каляровай рэвалюцыі ў часе прэзыдэнцкіх выбараў.

У справаздачы таксама шмат крытычных заўвагаў на адрас шэрагу краінаў: Паўночнай Карэі, Кітаю, Узбэкістану і Савудаўскай Арабіі. Блізкая да Беларусі Расея пад кіраўніцтвам Пуціна, паводле Human Rights Watch, імкліва ператвараецца ў аўтарытарную дзяржаву.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: